Сок
Сок — вадкасць, якая ўтрымліваецца ў садавіне, ягадах і гародніне (выключэнне – бярозавы сок). Звычайна, пасля выціскання, ужываецца ў якасці напою.
Перад выцісканнем, сыравіну для вырабу напою адбіраюць, выдаляючы хворыя, гнілыя і г.д. плады, потым, у залежнасці ад гатунку раслін, пазбаўляюць ад костак і лупіны, потым мыюць. Часта, перад выцісканнем, плады рэжуць на больш дробныя кавалкі і потым выціскаюць сок. Цвёрдую сыравіну, якая застаецца пасля выціскання соку (макуха), ужываюць у якасці ўгнаенняў, ці дадаткаў у корм жывёлам.
У сувязі з тым, што канцэнтраваны сок не захоўваецца доўга, да яго дадаюць ваду, кансерванты, фарбавальнікі. У прамысловасці, у залежнасці ад канцэнтрацыі натуральнага соку, напоі падзяляюць на “нектар” (меней 50% натуральнага соку) і “сок” (болей 50% натуральнага соку).
Сок можна прыгатаваць і ў хатніх умовах.
Самымі распаўсюджанымі сокамі на Беларусі з'яўляюцца: яблычны, вінаградны, апельсінавы, таматны сокі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сок