Малю́нак — выява выкананая на плоскай паверхні з дапамогай графічных матэрыялаў.

Вітрувіянскі чалавек. Леанарда да Вінчы. 1509. Пяро і туш.

Матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца для стварэння малюнка могуць з’яўляцца любыя матэрыялы, якія пакідае графічны след на плоскай паверхні. Самымі папулярнымі матэрыяламі з’яўляюцца аловак, вугаль, туш, чарніла, крэйда і г.д.

Тэхніка малюнка, звычайна, мае назву ў залежнасці ад матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў стварэнні малюнка.

Малюнак можа выконвацца як самастойна, так і для дапамогі ў стварэнні жывапісных, графічных, скульптурных працаў ці архітэктурных праектаў. Малюнкі, якія выкарыстоўваюцца для стварэння вялікіх мастацкіх працаў, могуць мець уласную мастацкую каштоўнасць.

Малюнак выкарыстоўваецца ў якасці тэхнічнай базы для стварэння буйных мастацкіх працаў, з-за чаго вывучаецца мастакамі, скульптарамі і архітэктарамі (існуе нават адукацыйны курс «акадэмічнага малюнка»). Малюнкі ствараюцца мастакамі пад час вывучэння натуры, пад час пошуку кампазіцыйных рашэнняў графічных, жывапісных і скульптурных твораў (эскізы), пад час разметкі карціны (падрыхтоўчы малюнак для жывапісу).

Малюнак, як самастойны твор, утварае ў еўрапейскім мастацтве асобны від графікі.