Туш
- Пра касметычны сродак гл. Туш для веек.
- Пра кітайскую культуру каліграфіі ёсць больш падрабязны артыкул Туш кітайская.
Туш чорная (ням.: Tusche) — фарба, прыгатаваная з сажы. Туш бывае вадкая, канцэнтраваная і сухая ў выглядзе палачак ці плітак. Чорная туш высокай якасці мае густы чорны колер, лёгка сходзіць з пяра ці з рэйсфедара. Існуе таксама так званая каляровая туш (асобая разнавіднасць вадкіх фарбаў), якая ўжываецца вельмі рэдка.

Уласцівасці і характарыстыкі
правіцьНеразмывальнасць
правіцьНеразмывальнасць тушы правяраюць наступным чынам: на лістку чарцёжнай паперы вычэрчваюць некалькі ліній рознай таўшчыні і, пасля таго як туш высахне, лісток у нахільным становішчы падстаўляюць пад вадаправодны кран на 1 хвіліну. Неразмывальная туш не размыецца і не пацячэ.
Спіртаўстойлівасць
правіцьСпіртаўстойлівасць тушы дазваляе абястлушчваць асобныя забруджаныя ўчасткі перад афарбоўваннем, не парушаючы замацаванага тушшу малюнка.