Фарбы
(Пасля перасылкі з Фарба)
Фарбы — агульнае найменне для групы каляровых фарбавальных рэчываў, прызначаных для непасрэднага выкарыстання ў той ці іншай сферы быту.

Па хімічным саставу пігменты і вырабленыя з іх фарбы падзяляюцца на мінеральныя (неарганічныя солі ці аксіды металаў) і арганічныя (складаныя злучэнні, галоўным чынам расліннага ці жывёльнага паходжання). І тыя і іншыя могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (сінтэтычнымі).
Часцей за ўсё пад словам «фарбы» маюць на ўвазе суспензіі пігментаў ці іх сумесі з напаўняльнікамі, у сувязным — пакосту, ПВА-эмульсіі, латэксах ці іншых плёнкаўтваральных рэчывах. Фарбы наносяць непасрэдна на наяўны матэрыял ці на грунт.
Гл. таксама правіць
Фарбы на Вікісховішчы |
- Пігмент, тэхналогія
- Лакафарбавыя матэрыялы
- Тэрмахімічныя фарбы
- RAL — стандарт колеру для каляроўкі фарбы
- Распыляльнік фарбы
- Чырвоная фалунская
Літаратура правіць
- Валожын А. І. Фарбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 323. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).