Рэйсфедар (ням.: Reißfeder) — чарцёжны інструмент для правядзення ліній на паперы тушшу ці фарбай.

Цыркуль з рэйсфедарам для пабудовы акружнасцяў малога дыяметра

Разнавіднасці рэйсфедараўПравіць

  • Металічны рэйсфедар з рэгуліровачнай гайкай
  • Шкляны рэйсфедар са шкляных трубак з пішучай часткай розных дыяметраў
  • Рапідографы

Выкарыстанне пры чарчэнніПравіць

Рэйсфедарам можна працаваць ад рукі (пераважна пры мастацка-афарміцельскіх працах), а таксама з дапамогай спецыяльнай лінейкі (якая мае выступ, які прадухіляе падцяканне тушы пад лінейку), цыркуля, лякала. Шырыня лініі рэгулюецца завароткам невялікай гайкі з насяканнем.

Выкарыстанне для каліграфііПравіць

Рэйсфедар акрамя чарчэння выкарыстоўваецца таксама для каліграфіі.