Каліграфія (ад грэч. слоў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэнне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін з відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага і хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага ведання інструмента. У якасці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пергамент, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі з'яўляюцца пяро, прыкладам, трысняговае, птушынае ці металічнае, і спецыяльны пэндзаль. Найбольш шырокае развіццё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах іерагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.

Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасць Ф. Скарыны: шрыфты з яго кніг спалучаюць рысы як заходнееўрапейскай, так і беларускай традыцый.

Славянская каліграфія

правіць

Славянскае і лацінскае пісьмо развіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркавання наконт часу і ўмоў узнікнення і станаўлення славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных звестак, таму высвятленне шматлікіх пытанняў цалкам не завершанае і сёння.

Кірыліца і глаголіцаалфавіты, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэння застаецца загадкай.

Прыстасаванні

правіць
 
Прылады для пісьма
 
Кітайскі пэндзаль для каліграфіі

Літаратура

правіць
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, Эдуард Дубянецкі. ISBN 985-11-0277-6
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001, Барыс Лазука. ISBN 985-01-0124-5

Спасылкі

правіць