Папірус
Папірус (грэч. πάπυρος), або Бібліёс — пісчы матэрыял, у старажытнасці выкарыстоўваўся ў Егіпце і іншых краінах. Для вырабу папірусу выкарыстоўвалася аднайменная водна-балотная расліна (Cyperus papyrus), якая належыць да сямейства асаковых. У старажытнасці дзікарослы папірус быў распаўсюджаны ў дэльце Ніла, цяпер жа ён амаль звёўся.
Гісторыя выкарыстання
правіцьСамыя даўнія вядомыя запісы на папірусе былі знойдзены ў 2012 і 2013 гадах пры археалагічных раскопках у Вадзі аль-Джарфе , старажытнаегіпецкай гавані на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Гэтыя дакументы адносяцца прыблізна да 2560–2550 гадоў да н.э. (канец праўлення Хуфу)[1]. Папірусныя скруткі апісваюць апошнія гады будаўніцтва Вялікай піраміды ў Гізе[2].
У антычную эпоху папірус быў асноўным пісчым матэрыялам ва ўсім грэка-рымскім свеце. Вытворчасць папірусу ў Егіпце была вельмі вялікай, і фабрыкі папірусу існавалі тут нават да часоў халіфаў. Але захаваліся папірусы толькі ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. Знаходкі грэчакіх папірусаў ў Егіпце (асабліва ў Аксірынхе) ўнеслі неацэнны ўклад у класічную філалогію (іх вывучэннем займаецца спецыяльная дысцыпліна — папіралогія).
Так, напрыклад, адзін з папірусаў захаваў для нас «Афінскую палітыю» Арыстоцеля, ад якой у адваротным выпадку была б вядома толькі назва. На папірусах да нас дайшлі творы Менандра, Філадэма Гадарскага, лацінская паэма «Алкесціда Барселонская».
Зноскі
правіць- ↑ Tallet, Pierre (2012). "Ayn Sukhna and Wadi el-Jarf: Two newly discovered pharaonic harbours on the Suez Gulf" (PDF). British Museum Studies in Ancient Egypt and Sudan. 18: 147–68. ISSN 2049-5021. Праверана 21 April 2013.
- ↑ Stille, Alexander. The World's Oldest Papyrus and What It Can Tell Us About the Great Pyramids . Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Библиос или папирус // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Wolfgang Kosack: Schenute von Atripe De judicio finale. Papyruskodex 63000.IV im Museo Egizio di Torino. Einleitung, Textbearbeitung und Übersetzung herausgegeben von Wolfgang Kosack. Berlin 2013, Verlag Brunner Christoph, ISBN 978-3-9524018-5-9
Спасылкі
правіць- «Дневники» строителей египетских пирамид представили в Каире Архівавана 22 ліпеня 2016. // «Моя планета» (руск.) (пра найстаражытнейшыя вядомыя навуцы пісьмовыя помнікі на папірусе)