Сярэдні Усход
Сярэ́дні Усхо́д[1] (англ.: Middle East, перс.: خاورمیانه, азерб.: Ön Asiya, арм.: Միջին Արևելք, урду: مشرقی وسطٰی, араб. الشرق الأوسط, іўр.: המזרח התיכון, курд.: Rojhilata Navîn, турэцк.: Orta Doğu) — умоўная назва раёна Пярэдняй Азіі, размешчанага паміж Еўропай і Пакістанам; часам, асабліва ў англійскай і амерыканскай літаратуры, замяняе сабой тэрмін Блізкі Усход, але часцей разумеецца як азначэнне сукупнасці краін Блізкага Усходу разам з Іранам, Пакістанам і Афганістанам і таму пераважна ўжываецца не асобна, а ў складзе аб’яднанага тэрміна «Блізкі і Сярэдні Усход». У выніку, «Сярэдні Усход» часта ўжываецца ў дачыненні толькі да Ірана, Пакістана і Афганістана, а іншыя краіны азначаюцца як «Блізкі Усход».
Паходжанне тэрміна
правіцьТэрмін «Сярэдні ўсход» (англ.: Middle East) паўстаў у 1850-я гады ў брытанскай Індыйскай адміністрацыі[2]. Аднак вялікую знакамітасць ён набыў дзякуючы амерыканскаму ваенна-марскому тэарэтыку Альфрэду Тэеру Мэхэну, які выкарыстаў гэты тэрмін у 1902 годзе[3] для абазначэння «вобласці паміж Аравійскім паўвостравам і Індыяй»[4][5]. У той час Брытанская і Расійская імперыі змагаліся за ўплыў у Цэнтральнай Азіі (гэта суперніцтва атрымала назву Вялікая гульня). Мэхэн усведамляў значэнне не толькі самога рэгіёна, але і яго сэрца — Персідскага заліва[6][7]. Ён назваў рэгіён вакол Персідскага заліва Сярэднім Усходам, лічачы яго другім па важнасці пасля Суэцкага канала марскім праходам, які брытанцы павінны кантраляваць, каб прадухіліць прасоўванне рускіх у кірунку Брытанскай Індыі[8]. Упершыню тэрмін быў выкарыстаны Мэхэнам у 1902 годзе ў артыкуле «Персідскі заліў і міжнародныя адносіны», апублікаваным у часопісе National Review[9].
Гэты артыкул быў перадрукаваны The Times. Неўзабаве тамсама з’явілася серыя з дваццаці артыкулаў пад агульным загалоўкам «Сярэдняўсходняе пытанне», напісаная сэрам Ігнэйшэсам Вэлэнцінам Чыролам . У артыкулах Чырол пашырыў вызначэнне «Сярэдняга Усходу», пашырыўшы яго на «рэгіёны Азіі, што распасціраюцца да меж Індыі і пануюць над падыходамі да Індыі»[10]. Пазней, пасля таго як серыя артыкулаў была завершана ў 1903 годзе, The Times стала апускаць двукоссе пры ўжытку тэрміна ў сваіх артыкулах[11].
Аж да Другой сусветнай вайны рэгіён паміж Турцыяй і ўсходнім узбярэжжам Міжземнага мора было прынята зваць «Блізкім Усходам» (англ.: Near East), тым часам як «Далёкі Усход» (англ.: Far East) меў сваім цэнтрам Кітай[12], а Сярэднім Усходам зваўся рэгіён ад Месапатаміі да Бірмы. У канцы 1930-х брытанцы стварылі Сярэдняўсходняе камандаванне, якое базавалася ў Каіре і кіравала ваеннымі сіламі Вялікабрытаніі ў рэгіёне.
Пазней англійскі тэрмін «Сярэдні Усход» (англ.: Middle East) пачаў шырока ўжывацца ў Еўропе і ЗША. У Вашынгтоне ў 1946 годзе быў заснаваны Блізкаўсходні інстытут[13] (даслоўна — «Сярэдняўсходні» (англ.: Middle East Institute)).
Сучаснае ўжыванне
правіцьУ перыяд паміж сусветнымі войнамі лёс спрадвечна англійскага тэрміна склаўся па-рознаму. У англійскай мове тэрмін Middle East стаў ужывацца або як абагульняльная назва для ранейшых «Блізкага» і «Сярэдняга» Усходу, або фактычна стаў пазначаць прыблізна тыя краіны, што перш пазначаліся тэрмінам Near East.
У многія іншыя мовы, у прыватнасці ў рускі, тэрмін Middle East (даслоўна — «Сярэдні Усход») увайшоў ужо ў сваім новым значэнні, то-бок фактычна ў значэнні Near East (даслоўна — «Блізкі Усход»). Таму на беларускую мову тэрмін Middle East, які перш пазначаў «Сярэдні Усход», перакладаецца звычайна як «Блізкі Усход». Аднак у гістарычным кантэксце, што адносіцца да перыяду прыблізна да Другой сусветнай вайны, Middle East прынята перакладаць як «Сярэдні Усход».
У англійскай мове
правіцьСлова сярэдні (англ.: Middle) выклікае некаторую блытаніну ў сувязі са значэннем тэрміна, якое змянілася. Да Першай сусветнай вайны тэрмін «Блізкі Усход» (англ.: Near East) у англійскай мове ўжываўся для пазначэння Балкан і Асманскай імперыі, тым часам як «Сярэдні Усход» (англ.: Middle East) ставіўся да Ірана, Афганістана, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. У сваю чаргу «Далёкі Усход» англ.: Far East ставіўся да краін Усходняй Азіі (у прыватнасці Кітая, Японіі, Фармозы, Карэі, Ганконга і да т.п.).
Са знікненнем у 1918 годзе Асманскай імперыі тэрмін Near East практычна перастаў выкарыстоўвацца ў англійскай мове, тым часам як Middle East сталі ўжываць да краін Ісламскага свету.
Першае афіцыйнае выкарыстанне тэрміна Middle East урадам ЗША з’явілася ў Дактрыне Эйзенхаўара [1957 г.), якая закранала Суэцкі крызіс. Дзяржсакратар ЗША Джон Фостэр Далес вызначыў Middle East як «вобласць, што ляжыць паміж і ўключае Лівію на захадзе і Пакістан на ўсходзе, Сірыю і Іран на поўначы і Аравійскі паўвостраў на поўдні, а таксама Судан і Эфіопію»[12]. У 1958 годзе Дзяржаўны дэпартамент ЗША растлумачыў, што тэрміны «Блізкі Усход» і «Сярэдні Усход» узаемазамяняльныя і вызначыў даны рэгіён з уключэннем толькі Егіпета, Сірыі, Ізраіля, Лівана, Іарданіі, Ірака, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Бахрэйна і Катара[14].
Паводле палітыкі агенцтва Associated Press, назва Блізкі Усход раней адносілася да заходніх краін, тым часам як Сярэдні Усход — да ўсходніх, аднак цяпер яны сінанімічныя[15].
У дакументах ААН найчасцей ужываецца тэрмін Middle East і адносіцца ён да араба-ізраільскага канфлікта. Радзей выкарыстоўваецца Near East. На беларускую мову абодва перакладаюцца як «Блізкі Усход».
Некаторыя крытыкі звычайна рэкамендуюць карыстаць альтэрнатыўны тэрмін, прыкладам «Заходняя Азія», які з’яўляецца афіцыйным пазначэннем, што выкарыстоўваецца ААН. Многія аўтары крытыкуюць тэрмін Middle East як імплікавана еўрацэнтрычны[16][17]. У сучасных еўрапейскіх мовах тэрмін англ.: Middle East выкарыстоўваецца як еўрапейцамі, так і нееўрапейцамі ў акадэмічным і афіцыйным маўленні.
Дзяржавы Сярэдняга Усходу
правіць- Ізраіль
- Іарданія
- Ірак
- Іран
- Емен
- Катар
- Кувейт
- Ліван
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
- Аман
- Сірыя
- Саудаўская Аравія
- Турцыя
Асноўныя этнічныя групы рэгіёна
правіцьГеалогія рэгіёна
правіцьСярэдні Усход знаходзіцца ў месцы судакранання чатырох тэктанічных утварэнняў — Афрыканскай пліты, Аравійскай платформы, Еўразійскай пліты і Індастанскай пліты. У месцах іх сутыкненняў паўстала складкаватасць, што прывяло да ўтварэння мноства горных сістэм. Частка Сярэдняга Усходу запоўнена горнымі ўтварэннямі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, што працягваюць горныя ўтварэнні Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны прадстаўлены ўзвышшамі з адносна прыпаднятымі ўскраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдні да іх далучаецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая з’яўляецца часткай Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх дачыненнях бліжэйшая да Паўночнай Афрыцы, чым да астатняй Азіі. Складкаватыя і складкавата-глыбавыя горы і ўзвышшы чаргуюцца з акумуляцыйнымі раўнінамі і міжгорнымі упадзінамі. Міжгорныя дэпрэсіі запоўнены вялікімі тоўшчамі рыхлага адломкавага матэрыялу, што патрапіў туды з навакольных гор. Некаторыя азёры, якія займалі раней найніжэйшыя часткі ўпадзін, высахлі і пакінулі тоўшчы солі і гіпсу. Сярэдні Усход — кантрастны рэгіён па абсалютных адзнаках вышынь. З аднаго боку, тут знаходзяцца адны з самых высокіх вяршынь планеты — горы Чагары (8614 м) і Тырычмір (7690 м), з другога боку, найглыбейшая ўпадзіна — Мёртвае мора, узровень якога ніжэйшы за ўзровень мора на 392 м[30]. Многія раёны Сярэдняга Усходу (Іран, Пакістан, Турцыя) ахоплены альпійскім арагенезам, што вядзе да высокай сейсмічнасці (прыкладам, Ашгабацкае землетрасенне 1948 года). Зоны інтэнсіўных найноўшых узняццяў перамяжоўваюцца пляцоўкамі са складкаватымі структурамі старажытнейшага ўзросту.
На тэрыторыі краін Сярэдняга Усходу знойдзены радовішчы шмат якіх відаў мінеральнай сыравіны. Выяўлены радовішчы нафты, найбольшыя па колькасці запасаў у свеце (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора). Па запасах нафты, прыроднага гаручага газу і самароднай серы Сярэдні Усход займае першае месца ў свеце. Значныя таксама запасы цынкавай руды, барыта, баратаў, літыя, карунда, ртуці, азбеста, фасфатаў, жалезнай руды, калійных соляў, свінцу, вальфрама, медзі, пірыта, сурмы, флюарыта, цэлестыну, бірузы, лазурыта і іншых карысных выкапняў.
Нафта, газ, выкапнёвы вугаль
правіцьУпершыню прамысловыя запасы нафты на Сярэднім Усходзе выяўлены на паўднёвым захадзе Ірана ў 1908 годзе (радовішча Месдэжэ-Салейман). У канцы 1920-х гадоў пачалася эксплуатацыя шэрага радовішчаў нафты, у прыватнасці Кіркук (Ірак), Гечсаран, Хефтгель (Іран). У 1932 годзе адкрыта гіганцкае газанафтавае радовішча Авалі на востраве Бахрэйн, а таксама вялікія газанафтавыя і нафтавыя радовішчы Пазенан і Агаджары ў Іране, Дамам, Абкайк Абу-Хадрыя ў Саудаўскай Аравіі. У 1938 годзе адкрыта найбуйнейшае ў свеце радовішча Вялікі Бурган у Кувейце, у 1948 годзе — Гавар у Саудаўскай Аравіі. У 1950-я — 60-я гады выяўлена больш 80 буйных нафтавых радовішчаў. У 1970-х гадах былі выяўлены гіганцкія газавыя радовішчы ў паўднёва-усходняй частцы Персідскага заліва і прылеглых да яе тэрыторый Ірана, Катара, ААЭ, Ірака. Па запасах нафты Сярэдні Усход займае вядучае месца сярод іншых рэгіёнаў свету: каля 45 млрд тон нафты і больш 20 трлн м³ газу. Большасць радовішчаў нафты і газу злучаны з найбуйным у свеце нафтагазаносным басейнам Персідскага заліва. Адзінкавыя паклады нафты і газу выяўлены ў іншых басейнах рэгіёна (Іран, Афганістан, Ізраіль). Да 90-х гадоў ХХ стагоддзі ў краінах Сярэдняга Усходу было адкрыта 302 нафтавых і газанафтавых і 54 газавых радовішчаў. Асноўныя выведаныя запасы вуглевадародаў знойдзены ў інтэрвале глыбінь 1-3 км. Асноўныя прадукцыйныя тоўшчы — пермская, верхняюрская, ніжнемелавая і алігацэн-ніжнеміяцэнавая.
Запасы каменнага вугалю складаюць больш 23 млрд тон, бурага — 3,3 млрд тон. Усе разведаныя запасы каменнага вугалю сканцэнтраваны ў краінах Сярэдняга Усходу — Турцыі, Іране і Афганістане. Практычна ўсе запасы бурага вугалю — у Турцыі (Анаталійскі буравугальны басейн). Асноўныя радовішчы каменнага вугалю ў Турцыі засяроджаны ў паўночна-заходняй частцы краіны (басейн Зангулдак). Большасць радовішчаў вугалю ў Іране знаходзіцца ў трох вугляносных басейнах — Эльбурскім, Цэнтральна-Іранскім (радовішчы Керманскае, Бадаму) і і ў Мешхедскім (Паўночна-Харасанскім)[31].
Металы
правіцьЗапасы ўрану на Сярэднім Усходзе нязначныя і складаюць каля 9 тыс. тон (1998). Яны засяроджаны ў некалькіх радовішчах Турцыі (Саліхлы-Кёпрубашы). Утрыманне ў рудах U3O8 0,07-0,1 %. У турэцкай частцы Чорнага мора адкрыта вялікая колькасць уранавых руд у донных асадках на глыбіні 1—2 км.
Руды чорных металаў. Агульныя запасы жалезнай руды ў Заходняй Азіі складаюць каля 14 млрд тон, у тым ліку разведаныя — больш за 3 млрд тон (1998). Найболей важныя ў прамысловым дачыненні — кантактна-метасаматычныя радовішчы Турцыі (Дыўрыгі, Хасанчэлебі), Ірана (Чогарт і іншыя), Ірака (Аснава) з запасамі руды 100—500 млн тон (утрыманне Fe — 50—63 %, S — 0,1—2 %, P2О5 — 0,05—3,0 %, SiO2 — 2,0—33,0 %). Буйныя радовішчы прадстаўлены жалезістымі кварцытамі ў Саудаўскай Аравіі (Водзі-Сававін) і інш., а таксама жалезаруднымі метасаматытамі ў тэрыгенна-карбанатных пародах у Афганістане (Хаджыгек) і інш. Асадкавыя радовішчы звычайна невялікія і засяроджаны ў Саудаўскай Аравіі, Іраку, Іарданіі, Афганістане, Сірыі (запасы — сотні тысяч, дзясяткі, рэдка сотні млн. тон, утрыманне Fe — 23—64 %, S — сотыя долі адсотка, P2О5 — 0,01—0,45 %, SiO2 — до 15 %).
Тытана-магнетытавыя радовішчы (Емен) характарызуюцца значнымі запасамі руды — да 600 млн тон, але нізкім утрыманнем карысных кампанентаў (Fe — 15 %, TiO2 — 5,3 %) і высокім утрыманнем шкодных кампанентаў (P2О5 — да 3,3 %).
Запасы марганцавай руды невялікія і складаюць больш за 5 млн тон. Запасы галоўным чынам засяроджаны ў асадкавых і дакембрыйских адкладах Іярданіі (Вадзі-Дана і іншыя), у гідратэрмальных радовішчах Турцыі (Параніт, Падзіма, Улукёй і іншыя) і Ірана, а таксама ў металаносных илах Саудаўскай Аравіі — Атлантыс-11. Утрыманне Mn у асадкавых радовішчах — 38—43 %, у жыльных — 25—45 %.
Запасы тытану ацэньваюцца ў 850 тыс. тон ільменіту, якія засяроджаны ў невялікіх ільменіт-цырконавых узбярэжна-марскіх россыпах Емена. Утрыманне (кг / т): ільменіту 24—83, цыркону 10—20, манацыта 1—2. Запасы цыркону складаюць 130 тыс. тон, манацыта 8 тыс. тон. У Емене і Саудаўскай Аравіі ёсць таксама тытана-магнетытавыя руды ў асноўных пародах, аднак утрыманне TiO2 у іх рэдка перавышае 5 %.
Запасы хромавай руды складаюць каля 40 млн тон — галоўным чынам у радовішчах Турцыі і Ірана. Невялікія радовішчы хромавых руд ёсць на Кіпры (1 млн тон), у Афганістане і Амане (160 тыс. тон). Усе радовішчы прадстаўлены пакладамі масіўных і ўкрапаных руд ва ўльтраасноўных пародах. У Турцыі яны групуюцца ў раёнах Гулеман, Бурса — Ізмір і Мугла, утрыманне Cr2O3 у межах 22-56 %, FeO — 11—13,5 %, Al2O3 — 9—11 %, SiO2 — 5—11,5 %, адносіны Cr да Fe 2,88:3,1. У Іране радовішчы храмітаў сканцэнтраваны ў раёне Мінаб (Шахрыяр).
Руды каляровых металаў. Запасы баксітаў невялікія і складаюць 217,5 млн тон, у тым ліку выведаныя — больш 140 млн тон. Асноўная частка агульных запасаў (200 млн тон) складзена ў радовішчах, размешчаных у Турцыі, дробныя радовішчы баксітаў вядомыя таксама ў Іране і Афганістане. Усе радовішчы — асадкавага тыпу.
Запасы медзі складаюць больш за 22 млн тон. Каля 50 % запасаў медзі засяроджаны ў радовішчах Ірана, Афганістана, Турцыі, Саудаўскай Аравіі, Амана, Іярданіі, Кіпра, Ізраіля. Найважнейшыя ў прамысловым дачыненні мядзяна-парфіравыя радовішчы — у Іране (Сарчэшме, Чахар-Ганад і інш.) і Турцыі. Велікі таксама стратыформныя радовішча Афганістана (Айнах і інш.), Іярданіі і Ізраіля. Менш значныя па запасах — калчаданавыя радовішчы Турцыі, Амана, Саудаўскай Аравіі, Кіпра і Ірана (запасы металу — да 680 тыс. тон, утрыманне Cu — 0,5—3,75 %). Скарнавыя радовішчы Ірана і Афганістана і радовішчы жыльнага тыпу Ірана і Турцыі маюць нязначныя запасы металу (каля 100 тыс. тон), але адрозніваюцца высокім утрыманнем медзі. У металаносных ілах Чырвонага мора (радовішча Атлантыс II) утрыманне Cu — 0,19—3,6 %.
Запасы свінцу на Сярэднім Усходзе складаюць каля 7,9 млн тон, цынку каля 26 млн тон. Прагназаваныя запасы адпаведна перавышаюць 10 і 15 млн тон. Запасы свінцу і цынку засяроджаны галоўным чынам у Міжземнаморскім геасінклінальным складкаватым поясе, у межах Ірана. Цынк у вялікай колькасці ёсць у Саудаўскай Аравіі, у меншай — у Іраку, Афганістане і Амане. Найболей важныя ў прамысловым дачыненні гідратэрмальна-метасаматычныя і стратыформныя радовішчы Ірана (Энгу ран і інш.), а таксама калчаданава-поліметалічныя і медзяна-цынкавыя калчаданавыя радовішчы Турцыі (Мур гуд, Лаханос і інш.), Ірана (Кушк, Чэзнуў свеце і інш.), Саудаўскай Аравіі (Нуры, Эльмар і інш.), Амана (Сухар, Раках і інш.), Афганістана (Шая). У рудах гэтых радовішчаў прысутнічаюць таксама срэбра, золата, медзь, часам кадмій. Жыльныя радовішчы Турцыі, Ірана, Ірака, Саудаўскай Аравіі, звычайна, характарызуюцца невялікімі запасамі свінцу і цынку пры высокіх канцэнтрацыях іх у рудах (Pb — да 20 %, Zn — да 15 %). У радовішчы Атлантыс II у Чырвоным моры ўтрыманне цынку ў ілах — ад 0,9 да 9,8 %.
Запасы нікелю складаюць каля 250 тыс. тон, большая частка з іх — 160 тыс. т (1998) у Турцыі і ў комплексных мядзяна-цэалітавых і гідратэрмальных жыльных радовішчах Ірана (Тальмесі, Мескані, Чахміры), менш — у магматычным мядзяна-нікелевым радовішчы Вадзі-Качаны (Саудаўская Аравія). Утрыманне нікелю ў рудах вар’іруе ад 0,4 да 4 %.
Кобальт у колькасці 35 тыс. тон пры ўтрыманні 0,27 % прысутнічае толькі ў рудах медзяна-калчаданнага радовішчы Эргані (Турцыя).
Радовішчы вальфраму — монаметалічныя і вальфрам-малібдэнавыя — вядомыя толькі ў Турцыі. Агульныя запасы — 77 тыс. тон, пацверджаныя — 50 тыс.тон (1998). Радовішчы скарнавога і жыльнага тыпу. Найбуйнейшае са скарнавых — Улудаг. Непрамысловыя праяўленні вальфраму ёсць у Іране і Афганістане.
Агульныя запасы малібдэну невялікія і ацэньваюцца ў 432 тыс. тон, пацверджаныя — 172 тыс. тон (1998) пры ўтрыманні Мо ў рудзе 0,03—0,2 %. Вялікая частка з іх складзена ў мядзяна-парфіравых радовішчах Ірана (Сарчешме і інш.), меншая — у скарнавых і жыльных радовішчах Турцыі (Улудаг і інш.).
Радовішчы рэдкіх металаў (берылію, літыю, танталу, ніобію, цэзію і інш.) пегматытового тыпу пашыраны ў Нурыстане (Афганістан). У Саудаўскай Аравіі вядомыя радовішчы ниобатов — рэдказямельных руд.
Стронцыевыя руды прадстаўлены цэлестынам, вядомыя ў Афганістане (Кундуз), Іране і Турцыі.
Запасы ртуці ацэньваюцца ў 12 тыс. тон (рэсурсы на 1998 — 23 тыс.тон). Усе яны складзены ў радовішчах Заходняй Турцыі (больш 50 радовішчаў). Запасы ртуці ў некаторых радовішчах дасягаюць 3 тыс. тон і больш пры ўтрыманні яе ў рудах 0,1—4,0 % і больш. Некаторыя дробныя радовішчы ртуці з сурмой і мыш'яком вядомыя ў Іране, шматлікія непрамысловыя праяўленні ртуці ўсталяваны ў Афганістане.
Запасы сурмы ацэньваюцца ў 170 тыс. тон. Асноўная колькасць іх знаходзіцца ў Турцыі (90 тыс. тон у 1998), дзе вядома больш за 45 радовішчаў сурмы. Комплексныя мыш’якова-сурмяныя і ртутна-мыш’якова-сурмяныя радовішчы вядомыя таксама ў Іране (Зерешуран, Бахарлу, Патыяр, Торкеман, Кухе-Сохі др.).
Пацверджаныя запасы золата ацэньваюцца ў 170 тон (1998). У гідратэрмальных жыльных радовішчах Саудаўскай Аравіі (Махдзі-эд-Дахаб і інш.) знаходзіцца 72 тоны падлічаных запасаў, у Іране (Гольпаеган, Каламуты і інш.) — 15 тон, у Афганістане — 18 тон, у Турцыі — 58 тон. Запасы золата ў жыльных радовішчах дасягаюць 70 тон пры ўтрыманні 4—27 г / т.
Самастойных радовішчаў срэбра на Сярэднім Усходзе няма. Срэбра прысутнічае ў жыльных комплексных поліметалічных радовішчах Саудаўскай Аравіі, Ірана (утрыманне Ag — 8—450 г / т) і золата-срэбных жыльных радовішчах Саудаўскай Аравіі, Турцыі і Афганістана (25—140 г / т), апроч таго, наяўнасць срэбра ўсталявана ў калчадана-поліметалічных радовішчах Саудаўскай Аравіі, Ірана (20—2000 г / т), свінцова-цынкавых гідратэрмальна-метасаматычных радовішчах у карбанатных пародах Ірана, Афганістана (45—1000 г / т), комплексных мядзяна-цэалітавых радовішчах Ірана (8-24 г / т), скарнавых радовішчах Ірана, Афганістана (25-2000 г / т), металаносных ілах Чырвонага мора — Атлантыс II (53 г / т).
Заўвагі
правіць- ↑ ААН[18], Энцыклапедыя Брытанніка[19][20], Нацыянальнае геаграфічнае таварыства[21][22], Вялікая энцыклапедыя Ларуса[23], Сусветны банк[24], ЮНІСЕФ[25], BBC[26], Кембрыджскі слоўнік[27], Слоўнік Колінза[28], Слоўнік Dictionary.com[29] не адносяць Закаўказзе да Сярэдняга Усходу.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Beaumont, Peter, Gerald H. Blake, J. Malcolm Wagstaff (1988). The Middle East: A Geographical Study. David Fulton. p. 16. ISBN 0470210400.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Koppes, C.R. (1976). "Captain Mahan, General Gordon and the origin of the term "Middle East"". Middle East Studies. 12: 95–98. doi:10.1080/00263207608700307. ISSN 0026-3206.
- ↑ Lewis, Bernard (1965). The Middle East and the West. p. 9.
- ↑ Fromkin, David (1989). A Peace to end all Peace. p. 224. ISBN 0805008578.
- ↑ Melman, Billie. The Cambridge Companion to Travel Writing: 6 The Middle East / Arabia Архівавана 25 ліпеня 2011., Cambridge Collections Online. Retrieved January 8, 2006.
- ↑ Palmer, Michael A. Guardians of the Persian Gulf: A History of America’s Expanding Role in the Persian Gulf, 1833—1992. New York: The Free Press, 1992. ISBN 0-02-923843-9 p. 12-13.
- ↑ Laciner, Dr. Sedat. «Is There a Place Called ‘the Middle East’? Архівавана 6 кастрычніка 2015.», The Journal of Turkish Weekly]", June 2, 2006. Retrieved January 10, 2007.
- ↑ Adelson, Roger (1995). London and the Invention of the Middle East: Money, Power, and War, 1902-1922. Yale University Press. pp. 22-23. ISBN 0300060947.
- ↑ Adelson, Roger (1995). London and the Invention of the Middle East: Money, Power, and War, 1902-1922. Yale University Press. p. 24. ISBN 0300060947.
- ↑ Adelson, Roger (1995). London and the Invention of the Middle East: Money, Power, and War, 1902-1922. Yale University Press. p. 26. ISBN 0300060947.
- ↑ а б Davison, Roderic H. (1960). "Where is the Middle East?". Foreign Affairs. 38 (4): 665–675. doi:10.2307/20029452.
- ↑ Held, Colbert C. (2000). Middle East Patterns: Places, Peoples, and Politics. Westview Press. p. 7. ISBN 0813382211.
- ↑ "'Near East' is Mideast, Washington Explains". The New York Times. 1958-08-14. Праверана 2009-01-25.
- ↑ Goldstein, Norm. The Associated Press Stylebook and Briefing on Media Law. New York: Basic Books, 2004. ISBN 0-465-00488-1 p. 156
- ↑ Shohat, Ella. Redrawing American Cartographies of Asia(недаступная спасылка). City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 1999. Праверана 12 студзеня 2007.
- ↑ Hanafi, Hassan. The Middle East, in whose world?(недаступная спасылка). Nordic Society for Middle Eastern Studies. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 12 студзеня 2007.
- ↑ Средний Восток (англ.) (PDF). ААН (Лістапад 2011). Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ "Водный кризис на Ближнем Востоке и в Северной Африке". Энцыклапедыя Брытанніка. Праверана 2013-12-10.
- ↑ "Средний Восток". Энциклопедия Британника. Праверана 2013-12-10.
Thus defined, the Middle East consisted of the states or territories of Turkey, Cyprus, Syria, Lebanon, Iraq, Iran, Palestine (now Israel), Jordan, Egypt, The Sudan, Libya, and the various states of Arabia proper (Saudi Arabia, Kuwait, Yemen, Oman, Bahrain, Qatar, and the Trucial States, or Trucial Oman [now United Arab Emirates]. Subsequent events have tended, in loose usage, to enlarge the number of lands included in the definition. The three North African countries of Tunisia, Algeria, and Morocco are closely connected in sentiment and foreign policy with the Arab states. In addition, geographic factors often require statesmen and others to take account of Afghanistan and Pakistan in connection with the affairs of the Middle East. Occasionally Greece is included in the compass of the Middle East.
- ↑ Средний Восток — Культурная карта (англ.). Нацыянальнае геаграфічнае таварыства. Праверана 10 снежня 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Средний Восток — Политическая карта (англ.). Нацыянальнае геаграфічнае таварыства. Праверана 10 снежня 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ "Средний Восток". Большая энциклопедия Ларусса. Праверана 2013-12-10.
Concept britannique d'origine politique, qui qualifie aujourd'hui les régions s'étendant du Maroc au Pakistan (Maroc, Algérie, Tunisie, Libye, Égypte [parfois Soudan], Israël, Palestine, Liban, Jordanie, Syrie, Iraq, Arabie, Turquie, Iran, Afghanistan, Pakistan). En France, on emploie indifféremment les termes Moyen-Orient et Proche-Orient, mais le Maghreb en est toujours exclu.
- ↑ Средний Восток и Северная Африка (англ.). Сусветны банк. Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Средний Восток и Северная Африка (англ.)(недаступная спасылка). ЮНИСЕФ. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Новости BBC — Профили Стран (англ.). BBC. Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Значение Среднего Востока по-английски (англ.). Cambridge University Press. — «the area from the eastern Mediterranean to Iran, including Syria, Jordan, Israel, Lebanon, Saudi Arabia, Iran, and Iraq, and sometimes also Egypt.» Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Средний Восток (англ.). Коллинз. — «the area around the E Mediterranean, esp Israel and the Arab countries from Turkey to North Africa and eastwards to Iran» Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Средний Восток (англ.). Random House (2013). — «the area from Libya E to Afghanistan, usually including Egypt, Sudan, Israel, Jordan, Lebanon, Syria, Turkey, Iraq, Iran, Saudi Arabia, and the other countries of the Arabian peninsula.» Праверана 10 снежня 2013.
- ↑ Азия (часть света) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Сырьевой комплекс Ирана
Літаратура
правіць- Сярэ́дні Усхо́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сре́дний Восто́к // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 376. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сре́дний Восто́к // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіць- История и рассуждения о «Среднем Востоке» Архівавана 16 кастрычніка 2011.