Кварцыт
Кварцыт — метамарфічная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з кварца. Дужы і трывалы кварцавы пясчанік з крамяністым цэментам, белы, шэры, або чырванаваты[1], вельмі цяжкі для апрацоўкі.
Генезіс — дыягенез або метамарфізм кварцавага пяску. Трываласць на сціск 100—450 МПа, аб'ёмная маса ў сярэднім 2.6 г/см3, шчыльнасць у сярэднім 2.68 г/см3, цвёрдасць па шкале Моаса — 7, вогнетрываласць да 1770 °C. Склад: кварц 70-80%, лушчак, плагіяклазы, тальк і г. д. Тэкстура: масіўная, сланцаватая, плямістая. Структура: крупчастая.
- Жалезісты кварцыт (джэспіліт). Ужываюць для выраба дынаса і як флюс (у металургіі); кіслотатрывалы матэрыял, будаўнічы (у тым ліку дэкаратыўны) камень. Ужываецца ў відзе шчэбня ў будаўніцтве, для пакрыцця падлог, дабавак да бетону.
- Малінавы кварцыт здабываецца на заходнім беразе Анежскага возера ў Прыанежскім раёне Карэліі[крыніца?].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Hamilton et al 1976. Metamorphic Rocks - Quartzite (англ.). Сайт: «Rocks Rock!» (rocks-rock.com). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 4 жніўня 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кварцыт
- Кварцыт у каталогу мінералаў (ням.)