Стронцый
Стронцый (лац.: Strontium) Sr — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 38. Серабрыста-белы метал.
Прыродныя крыніцы
правіць16-е месца па распаўсюджанасці ў зямной кары сярод элементаў. Буйныя радовішчы — у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Расіі, Таджыкістане.
Прымяненне
правіцьВыкарыстоўваецца ў металургіі, электроніцы і электратэхніцы; вытворчасці фарбаў, эмалей; а таксама як ізатопны індыкатар і крыніца бэта-часціц у навуковых даследаваннях і медыцыне.
Літаратура
правіць- Чарнякова А. П. Стро́нцый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 206—207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Гл. таксама
правіць