Странцыяні́т[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу[1]. Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787[2]) годзе.

Странцыяніт
Формула SrCO3
Сінгонія Рамбічная (планаксіяльная)
Колер Бясколерны, зелянявы, шэры, жаўтлявы
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, які прасвечвае
Цвёрдасць 3,5
Спайнасць Добрая па {110}
Шчыльнасць 3,78 г/см³

Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем)[1] празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4[2]. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б Стронцианит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць