Барый
Барый (ад грэч. barys — "цяжкі", лац.: Baryum) Ba — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 56.
Мяккі серабрыста-белы шчолачназямельны метал. Атамная маса 137,34. Шчыльнасць 3760 кг/м³, тэмператра плаўлення 710 °C. Існуе 7 стабільных ізатопаў барыю з масавымі лікамі 130, 132, 134—138. На паветры хутка акісляецца да аксіду (BaO) і пераксіду (BaO2), пры награванні загараецца жоўта-зялёным полымем. Добра рэагуе з вадой і кіслотамі, пры пакаёвай тэмпературы рэагуе з галагенамі, пры награванні — з вадародам, азотам, серай.
Амальгама барыю атрымана ў 1808 годзе англійскім хімікам Гемфры Дэві.
Прыродныя крыніцы
правіцьУ зямной кары ўтрымліваецца 0,065 % па масе. У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца. З мінералаў прамысловае значэнне маюць барыт BaSO4 і вітэрыт BaCO3. У Чылі маюцца радовішчы нітрабарыту Ba(NO3)2[1].
Барый атрымліваюць алюматэрмічным аднаўленнем пры тэмпературы 1100—1200 °C.
Прымяненне
правіцьПрымяняецца ў металургіі (дадаецца пры выплаўцы медзі, свінца для ачысткі гэтых металаў ад серы і газаў), у тыпаграфскай справе, пры вырабе электродаў запальных свечак рухавікоў унутранага згарання, падшыпнікавых сплаваў, у медыцыне (рэнтгеналагічныя даследаванні страўнікава-кішачнага тракту).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 350.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 36. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 28—29. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барый