Вітэры́т — мінерал групы карбанатаў, карбанат барыю, BaCO3. Названы ў гонар доктара Вільяма Вітэрынга (William Withering), які адкрыў у ім у 1784 годзе барый.

Вітэрыт
Формула BaCO3
Сінгонія рамбічная
Колер бясколерны, белы, шэры, жаўтлявы
Колер рысы белая
Бляск шкляны
Цвёрдасць 3—3,75
Спайнасць дасканалая
Шчыльнасць 4,2—4,3 г/см³

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме і з’яўляецца цалкам ізаморфным з араганітам. Сустракаецца звычайна ў шарападобных і гронкападобных суцэльных агрэгатах з няроўнай паверхняй і радыяльна-прамяністым складам цела. Звычайна афарбаваны ў шараваты ці жаўтлявы колер; прасвечваецца, мае шкляны, у зломе тлусты бляск. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,2—4,3 г/см³. Крохкі

Паходжанне і радовішчы правіць

Мае нізкатэмпературнае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца ў жылах з барытам і галенітам. Радовішчы ў Англіі, ЗША, Туркменіі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць