Свінец
Свіне́ц[1] (лац.: Plumbum) Pb — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 82. Сінявата-шэры метал. Свінец з’яўляецца мяккім і падатлівым металам. Элемент мае блакітнавата-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акіслення неўзабаве мяняе колер на шараваты. Свінец мае бліскучы сярэбраны бляск, пры пераходзе ў вадкі стан пры плаўленні.
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Свінец, 82 |
Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, з’яўляецца матэрыялам пры стварэнні свінцова-кіслотных акумулятараў, куль і стрэл, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Свінец мае найбольшы атамны нумар з усіх стабільных элементаў, хоць элемент вісмут мае адзін ізатоп з настолькі вялікім перыядам паўраспаду, што можа лічыцца стабільным.
Пападанне волава ў арганізм чалавека і жывёл прыводзіць да пашкоджання нервовай сістэмы і выклікае расстройства мозга. Празмернае змяшчэнне свінцу выклікае таксама захворванні крыві ў млекакормячых. Свінец, як і ртуць, з’яўляецца нейратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінах і касцях.
Прыродныя крыніцы
правіць35-е месца сярод элементаў па распаўсюджанасці ў зямной кары. Самародны свінец трапляецца рэдка. Часцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Буйныя радовішчы — у Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Германіі, Казахстане, Расіі.
Выкарыстанне
правіцьАсноўная маса свінцу ідзе на выраб пласцін для электрычных акумулятараў. Выкарыстоўваецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камер. Абарончыя канструкцыі і пакрыцці пры рабоце з радыеактыўным і рэнтгенаўскім выпраменьваннем.
Шматлікія сплавы свінцу — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і шроту.
Тэтраэтылсвінец — антыдэтанатар для павышэння якасці маторнага паліва.
Медыцынскія прэпараты.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Міляшкевіч Я. Г. Свіне́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Свине́ц // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 77—78. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)