Гемфры Дэві
Гемфры Дэві (англ.: Humphry Davy; 17 снежня 1778, Пензанс — 29 мая 1829, Жэнева) — англійскі хімік і фізік.
Гемфры Дэві | |
---|---|
англ.: Humphrey Davy | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1778[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1829[3][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Davy[d][6] |
Маці | Grace Millett[d][6] |
Жонка | Джэйн Дэві[d][7][8][…] |
Род дзейнасці | хімік, вынаходнік, фізік, геолаг, фатограф, паэт, пісьменнік |
Навуковая сфера | хімія, фізіка і геалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Майкл Фарадэй |
Член у |
|
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] медаль Румфорда[d] (1816) Galvanism Prize[d] (1807) Бэйкераўская лекцыя[d] (1826, 1811, 1810, 1809, 1808, 1807, 1806) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праца
правіць1799 Дэві адкрыў ап’яняльнае дзеянне закісу азоту, названая вяселяльным газам. У 1800 годзе Дэві прапанаваў электрахімічную тэорыю хімічнага сродства, пазней распрацаваную Ё. Берцэліусам. У 1807 г. атрымаў металічны калій і натрый электролізам іх гідравокісы, якія лічыліся нераскладальнымі рэчывамі. У 1808 г. атрымаў электралітычным шляхам амальгамы кальцыю, стронцыю, барыю і магнію. Незалежна ад Ж.Гей-Люсака і Л. Тэнара Дэві вылучыў бор з борнай кіслаты і ў 1810 г. пацвердзіў элементарную прыроду хлору. Дэві прапанаваў вадародную тэорыю кіслот, аспрэчыўшы погляд А. Лавуазье, які лічыў, што кожная кіслата павінна ўтрымліваць кісларод. У 1808—1809 гг. апісаў з’яву так званай электрычнай дугі (гл. дугавы разрад). У 1815 г. Дэві сканструяваў бяспечную руднічную лямпу з металічнай сеткай (гл. Лямпа Дэві). У 1821 годзе ён усталяваў залежнасць электрычнага супраціву правадніка ад яго даўжыні і сячэння і адзначыў залежнасць электраправоднасці ад тэмпературы. У 1803—1813 чытаў курс сельскагаспадарчай хіміі. Дэві выказаў думку, што мінеральныя солі неабходныя для сілкавання раслін, і ўказаў на неабходнасць палявых доследаў для вырашэння пытанняў земляробства.
Зноскі
- ↑ а б в Яковлев В. А. Деви, Хэмфри // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 242–243.
- ↑ а б Gibbs F. W. Sir Humphry Davy, Baronet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hunt R. Davy, Sir Humphry // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885.
- ↑ а б Дэви Гемфри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Rossel P. Une visite du cimetière de Plainpalais — Pully: 1994.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіцьГемфры Дэві на Вікісховішчы |