Бор (хімічны элемент)
Бор (лац.: Borum) B — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,811.
Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.
Атрыманы ў 1808 годзе Ж. Л. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам незалежна ад Г. Дэві.
Гісторыя адкрыцця бора пачынаецца не пазней сярэднявечча. Былі знаёмы злучэнні бора, сярод якіх, шырока выкарыстоўваемая бура. У 1702 годзе галандскі ўрач В. Гомберг, награваючы буру з сернай кіслатой, атрымаў борную кіслату, якую пад назвай «заспакаяльная соль Гомберга» выкарыстоўвалася ў медыцыне. У 1747 г. французскі хімік Т. Барон рабіў спробы вызначыць склад буры і высвятліў, што яна складаецца з солі Гомберга і соды. Шведскі хімік Т. Бергман (шведск.: Torbern Olof Bergman) выказаў меркаванне, што соль Гомберга, хутчэй за ўсё, з'яўляецца борнай кіслатой. У «Табліцы простых целаў» А. Лавуазье ўтрымліваецца тэрмін «борны радыкал», пад якім маецца на ўвазе аксід бору.
Адкрыццё бора належыць некалькім аўтарам. 21 чэрвеня 1808 г. Ж. Л. Гей-Люсак і Л. Ж. Тэнар выступілі з заявай аб сваім адкрыцці, а 30 чэрвеня аб гэтым жа паведаміў Г. Дэві.
Прыродныя крыніцы
правіцьШырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).
Сусветная вытворчасць бору (без уліку СССР) у выглдзе злучэнняў складала ў 1980 годзе 2,4 млн. т[2].
Прымяненне
правіць- У злучэннях з металамі ўтварае звышцвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы.
- Сінтэтычныя алмазы.
- Рэгуляцыйныя стрыжні для атамных рэактараў (паглынае нейтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзялення ўрану).
- Злучэнні бора выкарыстоўваюцца ў якасці паўправадніковых і дыэлектрычных матэрыялаў[3].
Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне. Каля паловы штучных і прыродных злучэнняў бора выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, каля 30 % ў вытворчасці мыйных сродкаў, 4—5 % — у мэтах вытворчасці фарбаў, гербіцыдаў, металургічных флюсаў і інш[2].
Зноскі
- ↑ Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Бор на сайце ХиМиК.ру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 4 лістапада 2012.
- ↑ Бор (химич. элемент)(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 44. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Бор (химич. элемент)(недаступная спасылка) (руск.)
- Бор на сайце ХиМиК.ру Архівавана 26 кастрычніка 2012.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бор (хімічны элемент)