Сплаў — цела, утворанае ў выніку зацвердзявання расплаву сумесі некалькіх рэчываў, якія завуцца кампанентамі. Уласцівасці сплаву залежаць ад яго складу і будовы. Будова можа вызначацца як уласцівасцямі кампанентаў сплаваў, гэтак і працэсам яго атрымання і цеплавой апрацоўкі.

Металічныя сплавы могуць складацца толькі з металаў (напрыклад, латунь), або з металаў з невялікім утрыманнем неметалаў (напрыклад чыгун і сталь). Неметалічныя сплавы складаюцца з неметалічных рэчываў (напрыклад, граніт, базальт, шкло). Вядомыя сплавы соляў і арганічных злучэнняў.

Сплавы шырока ўжываюцца ў розных галінах тэхнікі і побыце (гл. амальгама, латунь, бронза).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць