Звышструкту́ра — структура ўпарадкаванага сплаву, у якой атамы рознага гатунку правільна чаргуюцца, утвараючы перыядычную рашотку з перыядам, які перавышае перыяды крышталічных рашотак матэрыялаў, што ўтвараюць сплаў.[1]

Утварэнне звышструктуры адбываецца пры тэмпературы, ніжэйшай за пэўнае значэнне (гл. тэмпература ўпарадкавання), калі атамам дадзенага гатунку энергетычна выгадна быць абкружанымі атамамі іншага гатунку. Часта звышструктура ўтвараецца ў выніку фазавага пераходу 2-га роду.[1]

Прыкладамі звышструктур з'яўляюцца β-латунь, у якой атамы медзі і цынку ў цалкам упарадкаваным стане займаюць пазіцыі ў вяршынях і цэнтрах кубічных каморак, а таксама сплавы з складам, блізкім да медзь-берылій, медзь-паладый, серабро-магній, жалеза-алюміній, золата-цынк і інш.[1]

Зноскі

  1. а б в Фіз.энцыклапедыя, Т.4.

Літаратура правіць