Латунь
Лату́нь (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасці легіравальных элементаў.

Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасць 8300—8800 кг/м³; трываласць (σв) да 600 Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасць.
Латунь з утрыманнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Гэтыя латуні валодаюць высокай пластычнасцю і ўстойлівасцю да карозіі, выкарыстоўваюцца для вырабу радыятарных труб і пад. Латунь з утрыманнем каля 30 % цынку называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваннем, валачэннем.
У шматкампанентныя латуні з мэтай паляпшэння механічных і антыкаразійных уласцівасцей дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элементы (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэт у машынабудаванні і ў мастацкіх вырабах.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 137. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі правіць
- Латунь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Автоматная латунь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латунь