Марганец (лац.: Manganum) Mnхімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.

25 ХромМарганецЖалеза
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіёбійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
25Mn
Вонкавы від простага рэчыва

Цвёрды, далікатны метал светла-шэрага колеру
Уласцівасці атама
Імя, сімвал, нумар Марганец / Manganum (Mn), 25
Атамная маса
(малярная маса)
54,93805 а. а. м. (г/моль)
Электронная канфігурацыя [Ar] 3d5 4s2
Радыус атама 135 пм
Хімічныя ўласцівасці
Кавалентны радыус 117 пм
Радыус іона (+7e) 46 (+2e) 80 пм
Электраадмоўнасць 1,55 (шкала Полінга)
Электродны патэнцыял 0
Ступені акіслення 7, 6, 5, 4, 3, 2, 0, -1
Энергія іанізацыі
(першы электрон)
716,8 (7,43) кДж/моль (эв)
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва
Шчыльнасць (пры з. у.) 7,21 г/см³
Тэмпература плаўлення 1 517 K
Тэмпература кіпення 2 235 K
Цеплыня плаўлення (13,4) кДж/моль
Цеплыня выпарэння 221 кДж/моль
Малярная цеплаёмістасць 26,3 Дж/(K·моль)
Малярны аб'ём 7,39 см³/моль
Крышталічная рашотка простага рэчыва
Структура рашоткі кубічная
Параметры рашоткі 8,890 Å
Тэмпература Дэбая 400 K
Іншыя характарыстыкі
Цеплаправоднасць (300 K) (7,8) Вт/(м·К)
25 Марганец
54,938
3d54s²

Прыродныя крыніцы правіць

Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.

Прымяненне правіць

Асноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).