Радыус атама
Ацэнка радыуса атама
правіцьПаводле квантавай механікі, атамы не маюць выразных меж, але імавернасць знайсці электрон, звязаны з ядром гэтага атама, на пэўнай адлегласці ад гэтага ядра хутка памяншаецца з павелічэннем адлегласці. Таму атаму прыпісваюць некаторы вызначаны радыус, лічачы, што ў сферы гэтага радыуса заключана большая частка электроннай шчыльнасці (парадку 90 працэнтаў).
Характэрнай ацэнкай радыуса атама з’яўляецца 1 ангстрэм (1 Å), роўны 10−10 м.
Радыус атама і між’ядзерныя адлегласці
правіцьУ многіх выпадках найкарацейшая адлегласць паміж двума атамамі сапраўды прыкладна роўная суме адпаведных атамных радыусаў. У залежнасці ад тыпу сувязі паміж атамамі адрозніваюць металічныя, іонныя, кавалентныя і некаторыя іншыя атамныя радыусы.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Рабинович В. А., Хавин З.Я. Краткий химический справочник. Изд. 2-е, испр. и доп. — Л.: Химия, 1978. — 392 с.
- Мычко Д.И. Как характеризуют размеры атома // Хімія: праблемы выкладання. — 2008. — № 2. — С. 63—64.