Калій (лац.: Kalium) Kхімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 19. Канфігурацыя электронных абалонак: 4s1.

Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 39,0983. Ізатопы: 39K (93,08%), 41K (6,91 %) – стабільныя і слаба радыёактыўны 40K (0,01 %) з перыядам паўраспаду 1,32•109 год.

Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.

Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (7-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў.

Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 862 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 63,55 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 776 °C. Солі калію афарбоўваюць полымя ў фіялетавы колер.

Прыродныя крыніцы: сільвін KCl, сільвінітKCl•NaCl, карналіт KCI•MgCI2•6H2O. Найбуйнейшыя радовішчы калійнай солі — у Канадзе (каля Саскачэвана), на Урале (раён Солікамска — Бярэзнікаў), у Беларусі (Салігорск). Вялікія радовішчы — у ЗША, Узбекістане, Германіі. Утрыманне K2O в прамысловых радовішчах 12—30 %.

Металічны калій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага натрыю на гідраксід або хларыд калію.

Хімічныя ўласцівасці правіць

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, селенам, тэлурам, вугляродам, вадародам, фосфарам. Не ўзаемадзейнічае з азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання правіць

  • сплаў калію з натрыем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў;
  • перакіс калію (наваксід) — KO2 — ужываецца для аднаўлення складу паветра на падводных лодках, пры яго ўзаемадзеянні з паветра вызваляецца чысты кісларод і паглынаецца вуглякіслы газ;
  • гідраксід KOH – кампанент электралітаў.
  • карбанат кадію (паташ) K2CO3 — у вытворчасці мыйных сродкаў, шкла, у тэкстыльнай і скураной вытворчасці, у якасці ўгнаення.

Найважнейшае гаспадарчае значэнне маюць калійныя ўгнаенні.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 150. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Бердоносов С. С. Калий // Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)

Спасылкі правіць