Тэлур
Тэлур (лац.: Tellurium) Te — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 52.
Прыродныя крыніцы
правіцьАсноўныя мінералы — калаверыт, алтаіт і інш. Зрэдку трапляецца ў самародным выглядзе. Здабываюць галоўным чынам з адыходаў ад ачысткі медзі.
Прымяненне
правіцьВыкарыстоўваецца для легіравання сталі і чыгуну, сплаваў свінцу і медзі; для сінтэзу паўправадніковых матэрыялаў. Тэлурарганічныя злучэнні прымяняюцца ў якасці каталізатараў.