Алтаі́т[2]мінерал класа тэлурыдаў, тэлурыд свінцу, PbTe. Назва па месцы першай знаходкі на Алтаі.

Алтаіт
Altaite-170094.jpg
Формула PbTe
Прымесь Ag, Au, Cu, Fe, Se, S[1]
Сінгонія кубічная
Колер алавяна-белы з жоўтым адценнем
Колер рысы чорны
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Спайнасць дасканалая
Шчыльнасць 8,2—8,3 г/см³

АпісаннеПравіць

У складзе алтаіту 60,2—61,3 % свінцу, 36,8—38,4 % тэлуру. Прымесі серабра, золата, медзі, жалеза, селену, серы[1].

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Сустракаецца звычайна ў выглядзе дробных зярнят, зрэдку ўтварае крышталі і зярністыя агрэгаты. Часта ў зростках з самародным серабром, золатам, галенітам. Колер алавяна-белы з жоўтым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 8,2—8,3 г/см³. Цалкам раствараецца ў азотнай кіслаце пры награванні[1].

Паходжанне і радовішчыПравіць

Алтаіт мае гідратэрмальнае паходжанне. У невялікай колькасці сустракаецца ў свінцова-цынкавых і золата-сярэбраных рудах. Назапашваецца ў россыпах. Упершыню знойдзены ў 1845 годзе на 2-м Заводзінскім рудніку (Алтай, Казахстан)[1]. Радовішчы ў Расіі (Паўднёвы Урал), Казахстане (Алтай), Аўстрыі, Канадзе, Мексіцы, Румыніі, ЗША, на Філіпінах[3].

Зноскі

  1. а б в г Алтаит // КаталогМинералов.Ru (руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  3. Алтаит // Кристаллов.net (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць