Селен
Селен (лац.: Selenium) Se — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 34; атамная маса 78,96. Адкрыты ў 1817 годзе Ё. Я. Берцэліусам.
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Селен, 34 |
Прыродны селен складаецца з 6 стабільных ізатопаў. Асноўны — 80Se (49,82 %). Мае некалькі алатрофных мадыфікацый. Устойлівая крышталічная мадыфікацыя — шэры («металічны») селен. Яго шчыльнасць 4807[1] кг/м³, тэмпература плаўлення 221 °C, тэмпература кіпення 685 °C. На паветры ўстойлівы. З’яўляецца тыповым паўправадніком. Злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі — селеніды.
Прыродныя крыніцы
правіцьРассеяны ў прыродзе элемент. У зямной кары ўтрымліваецца каля 6×10−5 % па масе. Пастаянны спадарожнік серы. Не ўтварае ўласных мінералаў, а ўваходзіць у склад сульфідных мінералаў медзі, цынку, свінцу.
Выкарыстанне
правіцьВыкарыстоўваецца для вырабу выпрамляльнікаў пераменнага току, вентыльных фотаэлементаў, у якасці люмінафораў у тэлевізійных, аптычных прыладах.
Акісляльнік і каталізатар арганічнага сінтэзу.
Адзін з важнейшых мікраэлементаў для разумовай дзейнасці чалавека.
Зноскі
- ↑ Болсун А. И. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 310. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Селен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Болсун А. И. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 310. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Селен(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Селен