Селеніды — злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі. Вядомыя для металаў і неметалаў. Крышталічныя рэчывы часта з металічным бляскам. Па хімічных уласцівасцях блізкія да сульфідаў і тэлурыдаў. Маюць паўправадніковую або металічную электраправоднасць. Выкарыстоўваюць у фотарэзістарах і фотаэлементах (селенід цынку, кадмію, ртуці), у лазерах (селенід галію), як кампаненты сухіх антыфрыкцыйных змазак пры ўмовах высокага вакууму (напрыклад, у касмічных апаратах) і цвёрдых змазак вузлоў трэння машын, каталізатары ў арганічным сінтэзе (селенід малібдэну, вальфраму, ніобію), пігменты для фарбаў (селенід кадмію)

Літаратура правіць