Пераменны ток, зменны ток — электрычны ток, сіла якога перыядычна мяняецца з часам.

Каардынаты: абсцыс — час, ардыната — вальтаж.

У асноўным ваганні току адбываюцца па гарманічным законе

дзе  — амплітуда току,  — частата,  — фаза току.

Пераменны ток ўзнікае ў электрычным ланцугу з пераменным напружаннем. Ваганні напружання адбываюцца па падобным законе, аднак, у агульным выпадку са зрухам фазы

Перавагай пераменнага току з'яўляецца тое, што яго лягчэй вырабляць і перадаваць спажыўцу. Пастаянны ток можна атрымаць з пераменнага з дапамогай выпрамлення.

Фізіка пераменнага току

правіць

Асаблівасцю пераменнага току з'яўляецца тое, што некаторыя элементы электрычнага ланцуга ўплываюць не толькі на амплітуду току, але і на яго фазу. Таму для разлікаў электрычных ланцугоў замест звычайных супраціўленняў выкарыстоўваюцца камплексныя супраціўленні — імпедансы, а ўсе разлікі праводзяцца з выкарыстаннем камплексных лікаў.

Магутнасць

правіць

Імгненнае значэнне магутнасці электрычнага току роўнае

 , поўная магутнасць
 , актыўная магутнасць
 , рэактыўная магутнасць

дзе U — напружанне, а   — зрух фаз паміж напружаннем і токам.

Аднак на практыцы зручней выкарыстоўваць усярэдненае значэнне магутнасці

 

дзе   — амплітуднае значэнне сілы току,   — амплітуднае значэнне напружання.

Пераменны ток характарызуюць таксама дзеючымі значэннямі сілы току і напружання

 
 

Вытворчасць і перадача пераменнага току

правіць

Генератар пераменнага току

правіць

Генератарам пераменнага току з'яўляецца сістэма з нерухомага статара (складаецца са стальнога стрыжня і абмоткі) і ротара (электрамагніт са стальным стрыжнем), які круціцца ўнутры яго. Праз два кантактныя кольцы, да якіх прыціснутыя слізгальныя кантакты шчоткі, праводзіцца электрычны ток. Электрамагніт стварае магнітнае поле, якое круціцца з вуглавой хуткасцю кручэння ротара і ўзбуджае ў абмотцы статара ЭРС індукцыі. Каб ротар круціўся і ствараў магнітнае поле, якое выклікае ў статары ЭРС індукцыі, яму неабходна прадастаўляць энергію. Ротар круціцца ў электрастанцыях з дапамогай паравых (ЦЭС і АЭС) або гідратурбін (ГЭС).

Трансфарматар

правіць

Для таго, каб знізіць напружанне да неабходнай для спажыўцоў велічыні на выхадзе электрагенератараў (220 В), і павысіць напружанне да велічыні, неабходнай для яго перадачы па ЛЭП (400—500 кВ), патрэбен трансфарматар. Ён складаецца з першаснай і другаснай шпулек і замкнёнага стрыжня. Пры падачы напружання на першасную шпульку ўзнікае пераменны ток, які стварае пераменнае магнітнае поле. Праз стрыжні магнітны паток распаўсюджваецца на абедзве шпулькі і выклікае іх індукцыю.

Стандарты пераменнага току

правіць

У еўрапейскіх краінах і СНД выкарыстоўваецца пераменны ток з частатою 50 Гц і напружаннем 220 В або 380 В. У некаторых краінах выкарыстоўваецца частата 60 Гц.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Пераменны ток // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 281. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).