Адкрыць галоўнае меню

Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) – адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.

Кілаграм
кг, kg
Велічыня Маса
Сістэма СІ
Эталон Ёсць
Асноўная
заўвага
Гл. Прыстаўкі СІ
Эталон кілаграма (Камп'ютарны малюнак)

Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла[1] новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з'яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.

Кратныя і дзельныя адзінкіПравіць

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова “грам”:

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 г дэкаграм даг dag 10−1 г дэцыграм дг dg
10² г гектаграм гг hg 10−2 г сантыграм сг cg
10³ г кілаграм кг kg 10−3 г міліграм мг mg
106 г мегаграм Мг Mg 10−6 г мікраграм мкг µg
109 г гігаграм Гг Gg 10−9 г нанаграм нг ng
1012 г тэраграм Тг Tg 10−12 г пікаграм пг pg
1015 г петаграм Пг Pg 10−15 г фемтаграм фг fg
1018 г экзаграм Эг Eg 10−18 г атаграм аг ag
1021 г зетаграм Зг Zg 10−21 г зептаграм зг zg
1024 г ётаграм Іг Yg 10−24 г ёктаграм іг yg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) - «тона».

ГісторыяПравіць

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

Эталон кілаграмаПравіць

Да 20 мая 2019 года кілаграм быў адзінай адзінкай СІ, якая вызначалась пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі вызначалісь з дапамогай фізічных уласцівасцей і законаў.

Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўвалісь як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўвалісь з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказвалі, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічылась, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя змены існуючай масы эталону вялі да змяненняў велічыні кілаграма.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі