Плаціна (хімічны элемент)

Плаціна (лац.: Platinum) Ptхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 78. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.

Прыродныя крыніцы

правіць

Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў. Радовішчы ў ПАР, ЗША, Зімбабвэ, Канадзе, Калумбіі.

Прымяненне

правіць

Выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаванні (сплаў плаціны з паладыем — каталізатар дапальвання выхлапных газаў), электроніцы і электратэхніцы (матэрыял электрычных кантактаў), у вытворчасці хімічнага посуду, ювелірных вырабаў, у якасці каталізатару хімічных рэакцый.