Зімбабвэ

краіна ў Афрыцы

Зімба́бвэ (англ.: Zimbabwe, ньянджа: Zimbabwe, шона: Zimbabwe, сесота: Zimbabwe, тсвана: Zimbabwe, венда: Zimbagwe) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Непасрэднага выхаду да акіяну не мае.

Рэспубліка Зімбабвэ
англ.: Republic of Zimbabwe
ньянджа: Dziko la Zimbabwe
шона: Republic ye Zimbabwe
сесота: Rephabliki ya Zimbabwe
тсвана: Lefatshe la Zimbabwe
венда: Riphabuḽiki ya Zimbagwe
Герб Зімбабвэ
Сцяг Зімбабвэ Герб Зімбабвэ
Дэвіз: «Unity, Freedom, Work»
«Адзінства, свабода, праца»
Гімн: «Kalibusiswe Ilizwe le Zimbabwe»
Заснавана 1 кастрычніка 1923 (як Паўднёвая Радэзія)
Дата незалежнасці 11 лістапада 1965 (як Радэзія) (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы Ньянджа, чыбарвэ, англійская, каланга, кайсанская, намб'я, ндау, ндэбеле, шангані, шона, мова жэстаў, сесота, тонга, тсвана, венда, коса
Сталіца Харарэ
Найбуйнейшыя гарады Харарэ, Булавая
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Першы віцэ-прэзідэнт
Другі віцэ-прэзідэнт
Эмерсан Мнангагва
пазіцыя вакантная
Пелекезела Мпока
Плошча
• Усяго
60-я ў свеце
390.757 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2012)
Шчыльнасць

12.973.808 чал. (73-я)
13.061.239 чал.
26 чал./км²  (170-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$27,134 млрд
$2.046
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$13,672 млрд
$1.031
ІРЧП (2013) 0,492 (нізкі) (156-ы)
Этнахаронім Зімбабвійцы
Валюта Долар ЗША ($, USD)
Інтэрнэт-дамен .zw
Код ISO (Alpha-2) ZW
Код ISO (Alpha-3) ZWE
Код МАК ZIM
Тэлефонны код +263
Часавыя паясы +2

У мінулым брытанская калонія Паўднёвая Радэзія, фактычна незалежная ў 1965—1979 гадах пад назвамі Радэзія і Зімбабвэ-Радэзія. Сталіца — горад Харарэ (был. Солсберы). Назва краіны паказвае на яе пераемнасць у адносінах да першай дзяржавы на гэтай тэрыторыі — імперыі Манаматапа, сталіцай якога быў Вялікі Зімбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гакамерэ, продкі пераважных цяпер шона.

Прырода

правіць

Большая частка тэрыторыі Зімбабвэ размешчана на вышыні 1000—1500 м у межах шырокіх дакембрыйскіх цокальных плато Машона і Матабеле, якія ступеніста паніжаюцца да высокіх пластовых пясчаных раўнін сярэдняга цячэння ракі Замбезі (на поўначы) і міжрэчча Лімпопа і Сабі (на поўдні). Найвышэйшы пункт краіны — гара Іньянгані (2592 м) у гарах Інбянга на ўсходзе Зімбабвэ.

Па радовішчах плаціноідаў і храмітаў Зімбабвэ займае III месца ў свеце. Таксама шмат радовішч жалезных руд, золата, рэдкіх металаў, медзі, нікеля, кобальту, баксітаў, каменнага вугалю і каштоўных камянёў (алмазы, рубіны, ізумруды).

Густая рачная сетка належыць басейну Індыйскага акіяна, за выключэннем невялікай вобласці ўнутранага сцёку на захадзе. Рака Замбезі, якая працякае па паўночна-заходняй мяжы краіны, збірае прытокі з паловы тэрыторыі Зімбабвэ (Гвай, Сенгва, Сан’яці). У Лімпопа, якая цячэ па паўднёвай мяжы, ўпадаюць рэкі Шашэ, Умзінгвані, Буб’е, Мвенезі. На паўднёвым усходзе рака Савэ прымае прытокі Рунда і Сабі. На захадзе рака Ната з прытокамі высыхае па шляху да Калахары. Рэкі Зімбабвэ нешматводныя, перасыхаюць ў сухі сезон, з шматлікімі парогамі і вадаспадамі, самы знакаміты з якіх Вікторыя на рацэ Замбезі. На шматлікіх рэках пабудаваныя вадасховішчы, найбуйнейшае з якіх Карыба. Суднаходныя толькі асобныя ўчасткі Замбезі і Лімпопа.

З-за катастрафічных тэмпаў высечкі лясоў, драўняная расліннасць займае цяпер менш за палову тэрыторыі краіны. Рэліктавыя вільготныя вечназялёныя лясы захаваліся толькі на схілах гор Іньянга на ўсходзе краіны. На захадзе растуць сухія лістападныя цікавыя лясы. На плато Машона — сухія рэдкастойная лясы міёмба і мапанэ.

З буйных жывёл у Зімбабвэ да гэтага часу захаваліся сланы, антылопы, зебры, жырафы, львы, кракадзілы. Нешматлікія насарогі, гепарды, жырафы, пітоны. 10 % тэрыторыі краіны займаюць запаведнікі і нацыянальныя паркі.

Дзяржаўны лад і палітыка

правіць

Рэспубліка Зімбабвэ — прэзідэнцкая рэспубліка. Прынятая 18 красавіка 1980 Канстытуцыя з папраўкамі 1987 і 1989 замацоўвала за главой дзяржавы — прэзідэнтам — неабмежаваную ўладу. Прэзідэнт узначальваў урад і з’яўляўся галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі дзяржавы. Прэзідэнт абіраўся шляхам прамога ўсеагульнага галасавання на 6-гадовы тэрмін, аднак мог быць абраны на гэты пост неабмежаваную колькасць разоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе Нацыянальная асамблея, якая складаецца з 150 дэпутатаў (120 з іх абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем, 12 — прызначаюцца прэзідэнтам, 10 дэпутацкіх месцаў займаюць традыцыйныя правадыры і 8 займаюць па пасадзе 8 губернатараў правінцый). Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнай асамблеі — 5 гадоў.

У 2013 у Канстытуцыю былі ўнесены змены, у выніку якіх абмяжоўвалася прэзідэнцкая ўлада і пашыраліся паўнамоцтвы парламента. Аднак, прэзідэнт Р. Мугабэ зможа пераабірацца яшчэ двойчы.

Знешняя палітыка

правіць

Пасля атрымання незалежнасці ключавым напрамкам знешняй палітыкі Зімбабвэ становіцца Афрыка. Зімбабвэ гуляла актыўную ролю ў Руху недалучэння, Садружнасці нацый, у барацьбе супраць апартэіду, з’яўляючыся членам групы «прыфрантавых дзяржаў». Кіраўніцтва Зімбабвэ падтрымаў урад Мазамбіка ў яго барацьбе супраць РЕНАМО; з 1992 па 1995 Зімбабвэ ўдзельнічала ў міратворчых місіях ААН у Мазамбіку, Руандзе, Анголе, Самалі.

Адносіны ўрада Р. Мугабэ з Захадам сапсаваліся пасля пачатку ў краіне рэквізіцыі зямель белых фермераў, а таксама пасля таго, як назіральнікі з заходніх краін прызналі выбары ў 2000 несправядлівымі. МВФ і Сусветны Банк спынілі выдачу крэдытаў Зімбабвэ, спасылаючыся на злоўжыванне чыноўнікамі атрыманых сродкаў, а таксама на спыненне выплаты даўгоў. Іншай прычынай стаў прыняты ў ЗША закон аб «Дэмакратыі і Аднаўленні эканомікі Зімбабвэ» (снежань 2001), па якім Р. Мугабэ мог нармалізаваць адносіны з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі толькі ў выпадку вывядзення войскаў з Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) і забеспячэння правядзення празрыстых і справядлівых выбараў. Дзеянні ўладаў Зімбабвэ ў дачыненні да апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2002 былі расцэненыя ЕС як пагроза дэмакратыі, што прывяло да ўвядзення ў дачыненні да Зімбабвэ абмежаваных санкцый. Садружнасць нацый часова прыпыніла сяброўства Зімбабвэ ў арганізацыі, пасля чаго краіна сама выйшла з яе.

Урад Р.Мугабэ карыстаўся досыць стабільнай падтрымкай рэгіянальнага лідара — Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, хоць сітуацыя часова ўскладнілася пасля ўводу войскаў Зімбабвэ ў ДРК. ПАР прагаласавала за выключэнне Зімбабвэ з Садружнасці на адзін год, але выступіла супраць увядзення міжнародных санкцый. Кіраўніцтва ПАР прымае актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Зімбабвэ.

У 2006 урад Зімбабвэ афіцыйна абвясціла праграму «Позірк на Усход» («Look East»), якая стала часткай дзяржаўнай палітыкі пераарыентацыі з заходніх рынкаў на рынкі Кітая, Індыі, Ірана, Інданезіі, Малайзіі, КНДР.

Зімбабвэ — член ААН (з 25 жніўня 1980), уваходзіць у склад Афрыканскага саюза, Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі, Эканамічнага супольнасці краін Усходняй і Паўднёвай Афрыкі і інш.

Эканоміка

правіць

Пасля атрымання незалежнасці ў 1980 Зімбабвэ адносілася да ліку найбольш эканамічна развітых краін на афрыканскім кантыненце. У цяперашні час Зімбабвэ адносіцца да ліку найбольш бедных дзяржаў свету.

У прамысловасці занята 10 % працаздольнага насельніцтва, яно дае 21,6 % ВУП. Працуюць прадпрыемствы тэкстыльнай і тытунёвай прамысловасці, па вытворчасці аўтамабільных акумулятараў і перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Вядзецца прамысловая здабыча жалеза, золата, азбесту, каменнага вугалю, срэбра, нікелю, плаціны, пры гэтым найболей важную ролю адыгрывае здабыча золата. У 1996 годзе пачалася здабыча алмазаў.

У сельскай гаспадарцы занята 66 % працаздольнага насельніцтва, яно дае 16,7 % ВУП. Апрацоўваецца 8,3 % тэрыторыі, аброшваецца 174 тыс. га зямлі. Галоўнымі экспартнымі культурамі з’яўляюцца тытунь (3 месца ў свеце), бавоўна, чай (22 тыс. т) і цукровы трыснёг (3,3 млн т). Для ўнутранага спажывання вырошчваюцца пшаніца (140 тыс. т), кукуруза (900 тыс. т), гародніна (135 тыс. т). Частыя засухі наносяць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы.

Даходы дзяржаўнага бюджэту ў 2017 годзе склалі 3,8 млрд. дол. ЗША, выдаткі — 5,5 млрд. дол. ЗША, дэфіцыт — −9,6 % ад ВУП[2].

Гісторыя

правіць

Старажытнасць

правіць

Першыя сляды чалавека на тэрыторыі сучаснага Зімбабвэ — драўляныя прылады, якія датуюць часам каля 190 тысяч гадоў таму.

Спачатку тэрыторыю Зімбабвэ насялялі народы, якія гаварылі на кайсанскіх мовах, блізкія па культуры да сучасных іх носьбітаў — бушменаў.

Старажытныя жыхары былі язычнікамі, у імя сваіх багоў праводзілі жорсткія абрады. Ёсць звесткі, што ў шанаванні зімбабвійцаў была кроў трубказуба. Найважнейшым богам лічыўся бог урадлівасці Цімурай Хантэлемінаў, бо лад жыцця быў сельскагаспадарчым. Мужчына, як і ў многіх старажытных грамадствах, павінен быў быць шматдзетным, каб мець больш рабочай сілы на палях. Богам урадлівасці лічыўся Сашанэ Ігнайхалаване.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць