Тсвана (мова)

(Пасля перасылкі з Тсвана, мова)

Тсвана (сетсвана, састар. чуана, чвана) — мова групы банту (падгрупа сота-тсвана), распаўсюджана на поўдні Афрыкі. Прадстаўнікі народа тсвана пражываюць не толькі ў Батсване, але і ў суседніх дзяржавах, прычым у ПАР іх нават больш, чым у самой Батсване. Не ўсе тсвана размаўляюць на гэтай мове: каля 20 000 тсвана ў ПАР перайшлі на афрыкаанс. Пісьменнасць мовы заснавана на лацінцы. Як і ў некаторых іншых мовах банту Паўднёвай Афрыкі ў сетсвана прысутнічаюць шчолкаючыя гукі («клікі»), запазычаныя з кайсанскіх моў. На пісьменнасці яны абазначаюцца літарамі лацінскага алфавіту.

Тсвана
Арэал распаўсюджання мовы тсвана ў ПАР.
Арэал распаўсюджання мовы тсвана ў ПАР.
Саманазва Setswana
Краіны ПАР, Батсвана, Намібія, Зімбабвэ
Рэгіёны У ПАР — галоўным чынам Паўночна-заходняя правінцыя
Афіцыйны статус ПАР, Батсвана
Арганізацыя, якая рэгулюе Pan South African Language Board[d]
Агульная колькасць носьбітаў 4 407 174 (па даных Ethnologue)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
Група банту
Зона S
Група сота-тсвана
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 тсн 688
ISO 639-1 tn
ISO 639-2 tsn
ISO 639-3 tsn
WALS tsw
Ethnologue tsn
Linguasphere 99-AUT-eg
ABS ASCL 9236
IETF tn
Glottolog tswa1253
Вікіпедыя на гэтай мове

Кароткі размоўнік правіць

Тсвана Беларуская мова
Ee Так
Nnyaa Не
Dumela Прывітанне
Tsamaya sentle Да пабачэння
O mang? Як тваё імя?
Ke a leboga, rra Дзякуй
Ka diambu ko Калі ласка
Ga ke tlhaloganye Не разумею
Ke kopa tshwarelo Прабачце
Ke a go rata Я цябе кахаю
E ke bokae? Колькі гэта каштуе?
Nthuse! Дапамажыце!

Спасылкі правіць