Афрыканскі Саюз (англ.: African Union, фр.: Union africaine) — міжнародная арганізацыя палітычнага, ваеннага і эканамічнага характару, куды ўваходзяць усе афрыканскія дзяржавы. Правапераемніца Арганізацыі Афрыканскага Адзінства, створаная 9 ліпеня2002 на канферэнцыі ў Дурбане.
Марока пакінула арганізацыю ў 1984 у знак пратэсту супраць прыняцця ў саюз Заходняй Сахары), але ў 2017 годзе была прынята назад.
Заходняя Сахара прызнана 48 дзяржавамі свету, але прызнаецца не ўсімі членамі Афрыканскага союза. Большая частка тэрыторыі Заходняй Сахары знаходзіцца пад кантролем Марока.
Да 1986 — Бераг Слановай Косці. Членства краіны было прыпынена з канца 2010 — пасля адмовы Ларана Гбагбо саступіць пасаду прэзідэнта, кандыдату — Аласану Уатара, які перамог на выбарах і якога ААН і АС прызналі дзеючым прэзідэнтам краіны; пасля арышту Гбагбо 11 красавіка2011 і фактычнага прыходу да ўлады Уатары, членства краіны ў АС было адноўлена.
Членства ўпершыню часова прыпынена са снежня 2001 па 10 Ліпеня2003; ў другі раз — з 20 сакавіка2009 — пасля палітычнага крызісу ў краіне, 27 студзеня2014 пасля ўступлення на пасаду новага дэмакратычна абранага прэзідэнта, членства было адноўлена.
Членства было прыпынена з 4 жніўня2005 пасля ваеннага перавароту, адноўлена адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 11 сакавіка2007, але зноў прыпынялася з 6 жнівень2008 пасля новага ваеннага перавароту і было адноўлена пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 18 ліпеня2009.
Членства было прыпынена з 25 лютага2005 года пасля ўзнікнення сумненняў у канстытуцыйнасці прэзідэнцкага прызначэння, пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся з відавочнымі фальсіфікацыямі 4 мая2005 года, членства Тога зноў было адноўлена.
Членства Эрытрэі было фактычна прыпынена ў выніку адклікання ёю "сваіх паслоў у АС 20 лістапада2009 пасля таго, як АС звярнуўся да СБ ААН з просьбай накласці санкцыі на Эрытрэю ў адказ на меркаваную падтрымку апошняй самалійскіх ісламістаў, якія спрабавалі зрынуць агульнапрызнаны законны ўрад Самалі. Толькі ў студзені 2011 членства ў Эрытрэі ў АС было адноўлена.[8].
↑У Афрыканскі саюз уваходзіць Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР), якая прэтэндуе на ўсю тэрыторыю Заходняй Сахары. САДР прызнана 60-цю дзяржавамі-членамі ААН, на момант прыёму прызнавалася большасцю членаў Афрыканскага саюза, але кантралюе толькі частку тэрыторыі Заходняй Сахары, тым часам як большая частка тэрыторыі знаходзіцца пад кантролем Марока.