Малаба
горад, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі
(Пасля перасылкі з Малабо)
Малаба — сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, на востраве Біёка Атлантычнага акіяна. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночны Біёка.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Эканоміка і транспарт
правіцьМіжнародны аэрапорт. Марскі порт у заліве Біяфра (частка Гвінейскага заліва) — вываз какава, кавы, садавіны. Лесапільныя, дрэваапрацоўчыя, прадпрыемствы харчасмакавай прамысловасці, вытворчасць пальмавага алею і мыла.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва — 40 тысяч жыхароў (1986), 60065 жыхароў (1994), 132 440 чалавек (2001), 187302 жыхароў (2012).
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1827 годзе англічанамі як паселішча Порт-Кларэнс. У 1843—1968 адміністрацыйны цэнтр Іспанскай Гвінеі.
Гарады-пабрацімы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).