Біяфра (заліў)

(Пасля перасылкі з Заліў Біяфра)
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Рэспубліка Біяфра.

Бія́фра — заліў у Атлантычным акіяне, частка Гвінейскага заліва. Назва заліва пайшла ад скажэння еўрапейцамі этноніма «мафра». Распасціраецца ад вусця ракі Нігер да мыса Лопес (Габон). Упадае рака Санага. Воды заліва абмываюць узбярэжжы Нігерыі, Камеруна, Экватарыяльнай Гвінеі і Габона. Буйны востраў Біёка. Вылучаецца заліў Камерун, у які ўпадаюць рэкі Камерун, Вуры, Мунга, Мунгазі.[1]

Заліў Біяфра (Bight of Bonny) на карце Гвінейскага заліва

У 1972 годзе пасля Грамадзянскай вайны ў Нігерыі за аддзяленне дзяржавы Біяфра заліў быў пераназваны ўрадам Нігерыі ў заліў Боні (па назве размешчанага на ўзбярэжжа заліва горада Боні) з мэтай ліквідаваць сепаратысцкі тапонім. У беларускай геаграфіі працягвае выкарыстоўвацца назва Біяфра.

Зноскі

Спасылкі правіць