Экватарыяльная Гвінея
Экватарыяльная Гвінея, Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея (ісп.: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Афрыцы. Уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і астравы Анабон і Біёка ў Гвінейскім заліве. Мяжуе на поўначы з Камерунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Малаба, размешчаная на востраве Біёка (раней Фернанда-По). Насельніцтва складае 504 тысячы чалавек (2009)[2].
| |||||
Дэвіз: «Unidad, Paz, Justicia («Адзінства, Мір, Справядлівасць»)» | |||||
Гімн: «Caminemos pisando las sendas» | |||||
Дата незалежнасці | 12 кастрычніка 1968 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская, французская, партугальская | ||||
Сталіца | Малаба | ||||
Найбуйнейшы горад | Бата | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Тэадора Абіянг Нгема Мбасога Ігнасіа Мілам Танг | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
141-я ў свеце 28 051 км² малаважны | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
650 тыс. чал. 16,9 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$9,1 млрд (182-ы) $16,507 | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,537[1] (сярэдні) (136-ы) | ||||
Валюта | Франк КФА (CFA franc) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .gq | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GQ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GNQ | ||||
Код МАК | GEQ | ||||
Тэлефонны код | +240 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Гісторыя
правіцьКраіна атрымала незалежнасць ад Іспаніі ў 1968 годзе. Тады ж першым прэзідэнтам абралі Францыска Маціяса Нгуэма, які дагэтуль працаваў клеркам у каланіяльнай адміністрацыі. Пасля абрання Нгуэма кінуў у астрог свайго суперніка ў выбарах Баніфацыя Эду, які і скончыў там сваё жыццё. Пазней Францыска Нгуэма адправіў у выгнанне 70 тысячаў іспанцаў, у якіх адабраў маёнткі дзеля ажыццяўлення сацыялістычнага шляху развіцця. У выніку ў 1975 годзе былі зачыненыя школы, бо не засталося настаўнікаў. Урад забараніў ужываць слова «інтэлігенцыя», а потым і дзейнасць каталіцкай царквы. Святароў пачалі забіваць, часта іх нават укрыжоўвалі. У выніку пашырэння катаванняў і забойстваў на астатніх жыхароў краіны (людзей забівалі жалезнымі прутамі, закопвалі жывымі ці катавалі голадам у астрогах і працоўных лагерах), паводле міжнародных арганізацый, загінула больш за 60 тысячаў. Тым часам, жонка Францыска Нгуэмы ўцякла за мяжу. Каб людзі не маглі ўцякаць з краіны, Нгуэма загадаў знішчыць усе караблі і рыбацкія лодкі. Ён таксама збіраў чарапы сваіх ворагаў, а галовы забітых вывешваліся па вуліцах. Дзяржаўны скарб перанеслі ў родную вёску Францыска Нгуэмы, дзе ён складваў грошы проста на зямлю ў сваім жытле[2].
Пераварот адбыўся ў 1979 годзе, а да ўлады прыйшоў пляменнік Францыска Нгуэмы Тэадора Обіянг Нгуэма. Самога дыктатара расстралялі разам з бліжэйшымі паплечнікамі. Прыгавор выканалі мараканцы, бо мясцовыя вайскоўцы верылі ў яго надзвычайныя сілы. Пры Тэадоры Нгуэме на ўзбярэжжы краіны адкрылі залежы нафты, што ператварыла Экватарыяльную Гвінею ў аднаго з найбуйнешых экспарцёраў нафты ў Афрыцы. Аднак увесь прыбытак ад экспарту ідзе ў кішэню Тэадора Нгуэмы і яго сям'і[2].
Зноскі
- ↑ Human Development Report 2011 . United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана August 21, 2012.
- ↑ а б в Павел Усаў. Экватарыяльная Гвінэя// Польскае радыё для замежжа. 15 ліпеня 2009
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 64-66. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Экватарыяльная Гвінея
- Інфармацыя з сайта Цэнтральнага разведвальнага кіравання ЗША Архівавана 31 жніўня 2020.