Герб Экватарыяльнай Гвінеі
Герб Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея быў прыняты 12 кастрычніка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці краіны ад Іспаніі.
Герб Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 12 кастрычніка 1968 года |
Заснаванне | 21 жніўня 1979 |
У срэбным шчыце намалявана зялёнае баваўнянае дрэва (бомбакс), над шчытом па дузе акружнасці размешчаны шэсць залатых шасціканцовы зорак, якія сімвалізуюць складнікі тэрыторыі краіны - яе кантынентальная частка (Рыа-Муні) і 5 астравоў (Біякам, Анабон, Карыска, Вялікі Элабей і Малы Элабей). Пад шчытом на срэбнай стужцы напісаны чорнымі літарамі дэвіз рэспублікі «UNIDAD PAZ Y JUSTICIA» (Адзінства, мір і справядлівасць).
Гістарычныя гербыПравіць
Герб іспанскай калоніі Рыа-Муні