Нджамена
Нджаме́на (фр.: Ndjamena, араб. إنجامينا) да 1973 — Форт-Ламі (фр.: Fort-Lamy) — горад у Чадзе, сталіца краіны, на правым беразе Шары, каля ўпадзення ў яе Лагонэ, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Шары-Багірмі. Насельніцтва — 700 000 (2006). Вузел аўтадарог. Рачны порт. Міжнародны аэрапорт. Гандлёвы, эканамічны і культурны цэнтр краіны. Прамысловасць — харчовая (мясахаладабойня, вытворчасць алею, мукі, піва), абутковая, тэкстыльная, будматэрыялаў.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў 1900 годзе французскімі каланізатарамі як ваенны апорны пункт пад назвай Форт-Ламі. З 1904 года ў складзе французскай калоніі Убангі-шары, з 1910 года — у складзе Французскай экватарыяльнай Афрыкі. У часы Другой сусветнай французы выкарыстоўвалі мясцовы аэрапорт для перавозкі грузаў. У 1942 годзе да горада далятала нямецкая авіяцыя і бамбіла яго, былі знішчана з дзясятак самалётаў і запасы паліва. У 1958—1960 гады Форт-Ламі — сталіца Аўтаномнай рэспублікі Чад, а пасля 1960 года — сталіца незалежнай Рэспублікі Чад. Сучасная назва горада выкарыстоўваецца з 1973 года.
У 1980 годзе сталіца Чада была месцах зацятых баёў паміж фарміраваннямі пралівійскага прэзідэнта Гукуні Уэдэя і ўзброенымі сіламі поўначы Хісена Хабрэ. 7 чэрвеня 1982 года войскі Хабрэ ўступілі ў Нджамену. Пры аўтарытарным рэжыме Хабрэ сталіца была адным з цэнтраў карнага апарата DDS. 1 снежня 1990 года Нджамена ўзята войскамі Ідрыса Дэбі.
13 красавіка 2006 года войскі Аб’яднанага фронту за дэмакратычныя перамены паспрабавалі заняць горад, аднак пацярпелі паражэнне ў бітве за Нджамену. 2 лютага 2008 года паўстанцкія сілы зноў спрабавалі заняць горад, аднак праз 2 дні былі вымушаныя адступіць (гл. бітва за Нджамену (2008)).
Цяпер у горадзе невялікая колькасць каменных будынкаў сучаснай еўрапейскай архітэктуры, але асноўную масу забудовы складаюць хаты і дамы з гліны.
Адукацыя і культура
правіцьУніверсітэт Нджамены, нацыянальны музей.
Больш за палову дарослага насельніцтва горада застаецца непісьменным. Выкладчыкамі і службоўцамі сацыяльнай сферы ў асноўным французы. У 1971 годзе ў горадзе адкрыты Універсітэт Нджамены, дзе навучанне вядзецца на французскай мове, а ў 1991 годзе — Універсітэт Кінг-Файсал, дзе навучанне вядзецца на арабскай. Таксама ў горадзе ёсць Інстытут заатэхнікі і ветэрынарыі, Нацыянальны Інстытут гуманітарных навук, Інстытут жывёлагадоўлі і ветэрынарыі трапічных краін, Інстытут баваўнаводства, Нацыянальная школа адміністрацыі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).