Спіс нацыянальных музеяў
Нацыянальныя музеі — музейныя ўстановы, якія захоўваюць і дэманструюць асабліва каштоўныя помнікі агульнанацыянальнага значэння, як правіла, буйнейшыя музеі пэўнага профілю ў краіне. Большасць нацыянальных музеяў належыць да ліку музеяў сусветнага значэння і з’яўляюцца важнейшым фактарам захавання культурнай спадчыны, развіцця навукі, адукацыі, турызму. У шэрагу выпадкаў высокаму статусу нацыянальных музеяў адпавядае іх размяшчэнне ў выдатных архітэктурных помніках, альбо ўзвядзенне для іх спецыяльных будынкаў, адпавядаючых апошнім патрабаванням тэхнікі і дызайна. Першы нацыянальны музей быў адкрыты ў 1893 г. у Луўры пад назвай «Нацыянальны помнік, прысвечаны любові да мастацтва і яго вывучэнню» як вынік першага яснага фармулявання ідэёлагамі Вялікай французскай рэвалюцыі нацыянальнай ідэі. У тым жа годзе французскія рэвалюцыйныя ўлады пераўтварылі Каралеўскі сад раслін у Нацыянальны прыродазнаўчы музей, у 1794 г. «калекцыю дзейнічаючых машын і мадэлей» інжынера і вынаходніка Ж. Вакансона — у Нацыянальную кансерваторыю мастацтваў і рамёстваў, у 1795 г. у кляштары малых аўгусцінцаў стварылі Нацыянальны музей французскіх помнікаў. ХІХ стагоддзе было часам адкрыцця нацыянальных музеяў ва ўсіх сталіцах еўрапейскіх дзяржаў. У 1856 г. па ініцыятыве беларускага археолага і калекцыянера Я. Тышкевіча для захавання і дэманстрацыі «літоўска-рускіх помнікаў» адкрываецца Віленскі музей старажытнасцей. У наш час у Рэспубліцы Беларусь існуюць два нацыянальныя музеі ў Мінску — гістарычны (1992) і мастацкі (1993), а таксама два нацыянальных музея-запаведніка — у Нясвіжы (1993) і Полацку (2004).
АзербайджанПравіць
АфганістанПравіць
АфганістанПравіць
БеларусьПравіць
ВенгрыяПравіць
ГерманіяПравіць
ГрэцыяПравіць
ЗШАПравіць
ІсландыяПравіць
ІспаніяПравіць
ІталіяПравіць
КалумбіяПравіць
НігерПравіць
ПольшчаПравіць
УкраінаПравіць
ФінляндыяПравіць
ФранцыяПравіць
ЧэхіяПравіць
ШвецыяПравіць
ЯпоніяПравіць
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |