Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя | |
---|---|
MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo | |
Заснаваны | 2010 |
Заснавальнік | Ministry of Cultural Heritage and Activities and Tourism[d] |
Адкрыты | 2010 |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Адрас | Via Guido Reni, 4/a - Roma[1] |
Тэлефон | +39 06 3210181 |
Праезд | Via Guido Reni, 4A - 00196, Рым |
fondazionemaxxi.it[1] | |
![]() |
ГісторыяПравіць
У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[2]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[2].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d'Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[2].
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[3]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[4]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[2].
Будынак музеяПравіць
Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[3]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[4]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[5]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[4] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[2].
У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 dati.beniculturali.it — 2014.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Толстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.
- ↑ 3,0 3,1 Гусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Собств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.
- ↑ Собств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.
- ↑ Рымскі музей атрымаў прыз за афармленне // www.lifenews.ru. — 2010. — 3 кас.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя