Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі
Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі (катал.: Museu Nacional d’Art de Catalunya, ісп.: Museo Nacional de Arte de Cataluña, скар. MNAC) — музей у Барселоне, створаны ў 1990 годзе ў выніку аб'яднання калекцый Музея сучаснага мастацтва і Музея мастацтва Каталоніі.
Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі | |
---|---|
Museu Nacional d’Art de Catalunya Museo Nacional de Arte de Cataluña | |
Заснаваны | 1990 |
Адкрыты | 1934 |
Месцазнаходжанне |
Барселона Palau Nacional Parc de Montjuïc 08038 Barcelona |
Наведвальнікі |
|
Праезд | метро Pl. Espanya |
Дырэктар | Josep Serra i Villalba[d] |
Адкрыты | аўт-сб 10-19, няд 10-14.30 |
museunacional.cat/… (катал.) museunacional.cat/… (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей з'яўляецца кансорцыумам горада Барселона і міністэрства культуры Каталоніі. Яго штаб-кватэра размяшчаецца ў Нацыянальным палацы ля падножжа гары Манжуік, адкрытым у 1929 годзе да Сусветнай выставе ў Барселоне. У склад MNAC таксама ўваходзяць яшчэ тры ўстановы культуры ў Вілановэ-і-ла-Жэльтру, Алотэ і Сіджэсэ.
Калекцыі
правіцьКалекцыя раманікі лічыцца адной з самых поўных у свеце. Яе аснову ўтварае унікальны аддзел раманскіх фрэсак, экспануемых на адпаведным архітэктурным фоне. Некаторыя буйныя творы насценнага жывапісу XII і XIII стагоддзяў былі вывезены ў 1920-я гады з маленькіх цэркваў у Пірэнеях і былі адпаведнай кансервацыі. Акрамя таго ў калекцыю ўваходзіць аб'ёмны збор жывапісу па дрэве і драўлянай скульптуры.
Ядро гатычнай калекцыі музея ўтвараюць Каталонскі станковы жывапіс і скульптура, прадстаўленая некалькімі працамі Берната Мартарэля, Хаймэ Угу і Луіса Далмаў.
Мастацтва барока і рэнесансу прадстаўлена больш сціпла з прычыны меншай значнасці Каталоніі ў той перыяд, але тым не менш музей валодае значнымі творамі мастацтва XVI-XVIII стагоддзяў і не толькі каталонскага. Заслугоўваюць увагі працы Эль Грэка і Веласкеса. Калекцыя «Llegat Cambó» уяўляе выбітныя ўзоры італьянскага і французскага барочнага жывапісу, у прыватнасці, ранняга нідэрландскага жывапісу і італьянскага кватрачэнта. У экспазіцыю ўключаны таксама некаторыя экспанаты з фондаў Музея Ціс-Барнемісы.
Збор жывапісу мадэрну аб'ядноўвае вядомыя творы каталонскага мастацтва XIX і першай паловы XX стагоддзяў.
У музеі працуюць нумізматычны і гравюрны аддзелы, а таксама універсальная і мастацкая бібліятэкі. Акрамя выставачнай дзейнасці ў пастаяннай і зменнай экспазіцыях музей займаецца рэстаўрацыйнымі і кансервацыйнымі работамі.
Літаратура
правіць- DDAA. Museu Nacional d'Art de Catalunya. Florència: Mnac i SCALA GROUP S.p.A, 2009. ISBN 978-84-8043-198-9.
- DDAA. El Romànic a les col·leccions del MNAC. Barcelona: Editorial Lunwerg, 2009. ISBN 978-84-9785-546-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі
- Афіцыйны сайт (катал.) (ісп.) (англ.)