Барселона

горад у Іспаніі

Барсело́на (катал.: Barcelona [bəɾsəˈɫonə], ісп.: Barcelona [baɾθeˈlona]) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у міжрэччы рэк Бесос і Льябрэгат, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія і правінцыі Барселона. Буйнейшы горад Каталоніі і другі пасля Мадрыда па колькасці жыхароў горад Іспаніі. Важны эканамічны і культурны цэнтр.

Горад
Барселона
Barcelona
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Камарка
Каардынаты
Унутранае дзяленне
10 акруг
Алькальд (мэр)
Жордзі Эрэу
Плошча
100,4 км²
Вышыня НУМ
12 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
каталанская мова
Насельніцтва
  • 1 660 122 чал. (2023)[1]
Шчыльнасць
16 095 чал./км²
Агламерацыя
3 186 461 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34 93
Паштовыя індэксы
08001-08080
Аўтамабільны код
B
Афіцыйны сайт
barcelona.cat
(катал.)(англ.)(ісп.)
Мянушка
Ciutat Comtal
Барселона на карце Іспаніі
Барселона (Іспанія)
Барселона

Тапаніміка

правіць

Першакрыніца назвы Барселона невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі і інтэрпрэтацыі чытання. Назва горада ўзнікла магчыма з фінікійскай мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сведкі на старажытнай манеце з надпісам рукапісным іберыйскім шрыфтам[A], што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.

Гісторыя

правіць

Горад быў заснаваны ў 3 стагоддзі да н. э. як рымская калонія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Серадземнага мора. Некаторы час горад належаў Карфагену, але пасля Другой Пунічнай вайны зноў увайшоў ў склад Рымскай імперыі. Пасля распаду Рымскай імперыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вестготамі, якія ўтварылі ў Іспаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барселона была сталіцай гэтай дзяржавы.

У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагоддзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імперыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 года Барселона была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасля аб’яднання Арагона з Кастыліяй горад перажываў заняпад.

Падчас вайны за іспанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барселона была занятая англійскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Іспаніі вакол Барселоны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.

У ХХ стагоддзі Барселона перажыла буйное развіццё гандлю і прамысловасці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцця.

У 1924 годзе быў адкрыты метрапалітэн.

У горадзе адбыліся Сусветныя выстаўкі ў 1888 і 1929. У час грамадзянскай вайны ў Барселоне знаходзіўся рэспубліканскі урад (1937-39). 3 1977 адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія. У Барселоне прайшлі XXV летнія Алімпійскія гульні 1992.

Адміністрацыйны падзел

правіць

З 1997 года Барселона падзелена на 10 раёнаў:

Клімат

правіць

Барселона знаходзіцца ў зоне серадземнаморскага клімату, з цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, спякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае снег. Самымі спякотнымі месяцамі з’яўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпература складае +38,6 °C).

Дэмаграфія

правіць
 
Барселона з самалёта

Насельніцтва горада налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62 % насельніцтва гэта каталонцы, 23,5 % — іспанцы, 13,9 % — іншыя (эквадорцы, перуанцы, мараканцы, калумбійцы, аргенцінцы і г. д.).

У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек і хутка расла да 1950 года, калі ў Барселону прыяжджалі жыхары меней развітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасць насельніцтва горада была ў 1979 годзе, калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

Эканоміка

правіць

Барселона з’яўляецца адным з першых раёнаў Еўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагоддзя). У сярэдзіне ХІХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтр лёгкай прамысловасці і машынабудавання. Пасля гэтага прамысловасць грала асноўную ролю ў жыцці горада, але ў нашы дні абслугоўваючы сектар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасці Барселоны з’яўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барселоне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «SEAT», а таксама «Renault», «Peugeot» і «Ford».

Барселона кожны год прымае кірмаш «La Fira», таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

Прамысловасць

правіць

Асноўныя галіны прамысловасці: тэкстыльная, машынабудаванне (у т.л. аўта-, судна-, лакаматывабудаванне), хімічная, паліграфічная, цэментная, гарбарная, харчовая і інш. Праводзяцца міжнародныя гандлёва-прамысловыя кірмашы.

Транспарт

правіць

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным моры, аўтамабільныя паромныя зносіны з партамі Балеарскіх і Канарскіх астравоў, суседніх краін. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн. Фунікулёр Тыбідаба. Блакітны трамвай.

Навука, адукацыя, культура

правіць

Барселонскі ўніверсітэт, Барселонскі аўтаномны ўніверсітэт, Каталонскі адкрыты ўніверсітэт, Каталонскі міжнародны ўніверсітэт, Каталонскі політэхнічны ўніверсітэт, Універсітэт імя Пумпеу Фабра, Універсітэт імя абата Алібы. Музеі: археалагічны, народных рамёстваў і мастацтваў, Федэрыка Марэса, гісторыі горада, прыгожых мастацтваў у Каталоніі, сучаснага мастацтва, Музей Пікаса. У горадзе таксама знаходзіцца Абсерваторыя Фабра.

Стадыён «Камп Ноў» хатняя арэна ФК Барселона.

Архітэктура і планіроўка

правіць

Стары і Новы гарады звязаны плошчаю Пласа дэ Каталунья, якая акружана фантанамі і скульптурнымі групамі (1927), з’яўляецца дзелавым цэнтрам Барселоны. Помнікі архітэктуры: раманская царква Сан-Пабла дэль Кампе (Х-ХІІІ ст.); гатычныя сабор (1298 — XV ст.); царква Санта-Марыя-дэль-Мар (1320-70); біржа (1380-92); судовая палата «Аўдыенсія» (XV ст.); барочная царква Нуэстра Сеньёра дэ Белен (1687—1729). У канцы XIX — пач. XX ст. Барселона — буйны цэнтр архітэктуры стылю мадэрн і авангардызму. Своеасаблівасць гораду надаюць мудрагелістыя пабудовы архітэктара Антоніа Гаўдзі (паркавы комплекс Гуэль, 1885-89; царква Саграда Фамілія, з 1884, не закончана; жылыя дамы Каса Бальё, 1905-07, і Каса Міла, 1905-10). Сучасныя пабудовы: аўтамабільны завод «SEAT», Дом гандлю, будынак Калегіі архітэктараў з фрызам па эскізах Пабла Пікаса.

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Заўвагі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.

Літаратура

правіць
  • Imatges de la ciutat de Barcelona al segle XX. Barcelona, 2000
  • Forcano Eugeni «La meva Barcelona», Barcelona, Madrid, 2010

Спасылкі

правіць