Кармэн Амая
Ка́рмэн Ама́я (ісп.: Carmen Amaya, 2 лістапада 1913, Барселона — 19 лістапада 1963, Багур) — іспанская танцоўшчыца, спявачка, актрыса кіно, легендарная выканаўца танца фламенка.
Кармэн Амая | |
---|---|
Carmen Amaya | |
| |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1963[4][1][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Juan Antonio Agüero González[d] |
Прафесія | спявачка, flamenco dancer, актрыса |
IMDb | ID 0024213 |
![]() |
Біяграфія Правіць
Па паходжанні цыганка, дачка гітарыста Франсіска Амая (мянушка Эль Чына, Кітаец). Танцавала з шасці гадоў, разам з бацькам выступала ў барселонскім рэстаране «Сем варот». Яе талент першым заўважыў каталонскі мастацкі крытык Себасцьян Гаш. У 1923 выступіла ў Мадрыдзе. У 1929 дэбютавала ў Парыжы, мела велізарны поспех, выступала ў трупе Ракель Мельер.
З 1936 жыла і гастралявала за мяжой — у Партугаліі, ЗША, краінах Лацінскай Амерыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы. Атрымала высокія водгукі Артура Тасканіні і Леапольда Стакоўскага. З 1935 здымалася ў кіно, найбольш вядомая яе апошняя кінароля ў фільме «Сям’я Тарантос» (1963, цыганская версія Рамэа і Джульеты, з удзелам таксама Антоніа Гадэса). Выступала ў Белым Доме ў 1944 па запрашэнні прэзідэнта Рузвельта, у 1953 — па запрашэнні прэзідэнта Трумэна.
Вярнулася ў Іспанію ў 1947. З поспехам выступала ў краіне і гастралявала за мяжой да самай смерці.
Актрыса памерла 19 лістапада 1963. Пахавана на барселонскіх могілках Манжуік.
Прызнанне Правіць
У парку Манжуік (у цяперашні час — Парк Хуана Бросы) ў 1966 быў узведзены помнік Кармэн Амае.
Зноскі
- ↑ а б Carmen Amaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 10 сакавіка 2018.
- ↑ https://www.horizonteflamenco.com/figuras_carmen_amaya Праверана 8 красавіка 2018.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
Літаратура Правіць
- Hidalgo Gómez F. Carmen Amaya. Barcelona: Estudios P. M., 1995
- Sevilla P. Queen of the gypsies: the life and legend of Carmen Amaya: flamenco in the theater age, 1910—1960. San Diego: Sevilla Press, 1999
- Dublin, Anne (2009). Dynamic Women Dancers. Second Story Press. ISBN 978-1-897187-56-2. http://books.google.com/books?id=JQxeEuQdP0oC&pg=PA27.(недаступная спасылка)
- Bois, Mario (1994). Carmen Amaya o la danza del fuego. Madrid: Espasa Calpe.
- Hidalgo Gómez, Francisco (2010). Carmen Amaya. La biografía. Barcelona: Ediciones Carena.
- Madridejos Mora, Montserrat (2012). El flamenco en la Barcelona de la Exposición Internacional (1929—1930). Barcelona: Edicions Bellaterra.
- Madridejos Mora, Montserrat y David Pérez Merinero (2013), Carmen Amaya. Barcelona: Edicions Bellaterra.
- Montañés, Salvador (1963). Carmen Amaya. La bailaora genial. Barcelona: Ediciones G.P.
- Pujol Baulenas, Jordi y Carlos García de Olalla (2003). Carmen Amaya. El mar me enseñó a bailar. Barcelona: Almendra Music.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кармэн Амая
- Біяграфія, фатаграфіі Архівавана 2 лютага 2008. (ісп.)
- Відэа на сайце flamenco-world.com
- Кармэн Амая на сайце IMDB
- Carmen (ісп.). deflamenco.com. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
- Carmen Amaya at Papelesflamencos.com
- Short biography of Carmen Amaya at Historiasdeflamenco.com
- Carmen Amaya biography and related products
- Carmen Amaya description on her grandniece’s website Архівавана 21 верасня 2008.
- «Queen of the Gypsies», a portrait of Carmen Amaya, video clips from the documentary
- Centennial special: Carmen Amaya