Гары Трумэн
Гары С. Трумэн (англ.: Harry S. Truman, 8 мая 1884, Ламар, штат Місуры — 26 снежня 1972) — дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША, 33-і прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння НАТА і «дактрыны Трумэна».
Гары Трумэн Harry S. Truman | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
12 красавіка 1945 — 20 студзеня 1953 | ||||
Віцэ-прэзідэнт | няма (1945—1949) Олбен Барклі | |||
Папярэднік | Франклін Рузвельт | |||
Пераемнік | Дуайт Эйзенхаўэр | |||
| ||||
20 студзеня — 12 красавіка 1945 | ||||
Прэзідэнт | Франклін Рузвельт | |||
Папярэднік | Генры Уолес | |||
Пераемнік | пасада вакантная Олбен Барклі | |||
| ||||
3 студзеня 1935 — 17 студзеня 1945 | ||||
Папярэднік | Роскау Патэрсан | |||
Пераемнік | Фрэнк Брыгс | |||
Партыя | Дэмакратычная партыя ЗША | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | Пратэстант-баптыст | |||
Нараджэнне | 8 мая 1884[1][2][…] | |||
Смерць | 26 снежня 1972[4][1][…] (88 гадоў)
| |||
Пахаванне | ||||
Бацька | John Anderson Truman[d] | |||
Маці | Martha Ellen Young Truman[d] | |||
Жонка | Бес Трумэн | |||
Дзеці | Margaret Truman[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1917—1919 | |||
Прыналежнасць | ![]() | |||
Род войскаў | ![]() | |||
Званне | ![]() | |||
Бітвы | Першая сусветная вайна · Заходні фронт | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
Біяграфія
Быў клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Францыі, капітан. Пасля вайны член Дэмакратычнай партыі. З 1926 года старшыня акруговага суда ў штаце Місуры. З 1934 года сенатар ад гэтага штата. Са студзеня 1945 года віцэ-прэзідэнт ЗША ў адміністрацыі Ф. Д. Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакратычнай партыі (1945-53, выбраны ў 1948 г.). Урад Трумэна з 1946 года канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, з 1949 г. працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвельта, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле закона Тафта-Хартлі. У час Патсдамскай канферэнцыі загадаў скінуць ядзерныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі.
Пасля Другой сусветнай вайны імкнуўся процідзейнічаць пашырэнню ўплыву СССР, дзеля чаго былі прыняты дактрына Трумэна і план Маршала.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Harry S. Truman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harry S. Truman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Трумэн Гарри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118624210 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гары Трумэн
- Truman на IMDB
Папярэднік: Генры Уолес |
Віцэ-прэзідэнт ЗША 20 студзеня–12 красавіка 1945 |
Пераемнік: Олбен Барклі |
Папярэднік: Франклін Рузвельт |
Прэзідэнт ЗША 1945–1953 |
Пераемнік: Дуайт Эйзенхаўэр |