Бапты́зм (паводле па-грэчаску: Βάπτισμαхрышчэнне) — хрысціянская дэнамінацыя ў пратэстанцтве, засяроджаны на індывідуалізме ў дачыненні да Бога і надзвычайнай ролі Святога Пісання. Збавенне паводле баптыстаў недасягальнае ўласнымі ўчынкамі, адно толькі ласкай Божай праз асабістую веру ў збаўчую ахвяру Ісуса Хрыста дзеля выкуплення грахоў чалавецтва. Баптысты здзяйсняюць хрышчэнне выключна над тымі, хто свядома выражае пакаянне за грахі і вызнае веру ў Хрыста. Акцэнтуючы аўтаномію асобных збораў, ёсць таксама прыхільнікамі аддзялення царквы ад дзяржавы.

Пратэстантызм
95Thesen.jpg
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Баптызм · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Малечы (Брэсцкая вобласць)

Большасць баптыстаў прадстаўляе евангельскае хрысціянства, хоць існуюць нешматлікія баптысцкія дэнамінацыі, якія належаць да ліберальнага напрамку пратэстанцтва. Баптысцкія цэрквы могуць адрознівацца ў стаўленні да пэўных пытанняў: прадвызначэнне альбо свабода волі, канчатковасць альбо мажлівасць страты збавення, адносіны да тэорыі эвалюцыі.

У практыцы царкоўнага жыцця баптысты прытрымліваюцца прынцыпу ўсеагульнага святарства, а таксама самастойнасці і незалежнасці кожнай асобнай царкоўнай суполкі (кангрэгацыяналізм). Прэсвітар (пастар) суполкі не мае абсалютнай улады, найбольш істотныя пытанні вырашаюць на царкоўных радах, агульных сходах вернікаў. Набажэнствы складаюцца з казаняў, спеваў у суправаджэнні інструментальнай музыкі, імправізаваных малітваў (уласнымі словамі), чытання духоўных паэм і вершаў[1].

ГісторыяПравіць

Карані баптызму палягаюць у руху абуджэння ў хрысціянскай царкве, які меў за мэту вяртанне да правілаў Святога Пісання. Першыя анабаптысты адмаўлялі хрышчэнне дзяцей, пакуль тыя самі не змогуць абраць сабе хросных бацькоў. Хрышчэнне праз пагружэнне ў ваду практыкавалася «Асобнымі баптыстамі» ў Англіі, якія сваёй назвай сведчылі, што збаўлены будуць толькі некаторыя (асобныя) людзі. Нягледзячы на адносную свабоду вызнання, іхнія зборы развіваліся параўнальна марудна. Толькі метадысцкае абуджэнне дадало дынамікі развіццю баптысцкіх суполак як у Старым, так і ў Новым свеце[2].

Першыя баптысты былі англічанінамі-кангрэгацыяналістамі, якія праз рэлігійны пераслед эмігравалі з Англіі ў Нідэрланды. Першая суполка была заснавана ў 1609 годзе ў Амстэрдаме групай англійскіх пурытанаў на чале з Джонам Смітам, якая пад уплывам менанітаў (умераных анабаптыстаў) прыняла дактрыну, якая адрынала хрышчэнне немаўлят. Аднак неўзабаве збор быў вымушаны спыніць існаванне з прычыны пераследу. У 1612 годзе, калі ў Англіі паўстала хваля рэлігійных пераследаў, частка амстэрдамскіх баптыстаў вярнулася на бацькаўшчыну — але ўжо без заснавальніка баптызму — і заснавала ў Лондане першую баптысцкую суполку. Менавіта ў Англіі цалкам сфарміраваліся веравучэнне і дагматы, і тут англічане пачалі называць сябе баптыстамі.

Зарадзіўшыся ў Еўропе, найбольшага развітку баптысцкі рух дасягнуў у Паўночнай Амерыцы. Аснову першых баптысцкіх суполак склалі выгнаннікі з пурытанскіх калоній, якіх пераследвалі за выказванне поглядаў пра неабходнасць аддзялення царквы ад дзяржавы і адмову ад хрышчэння дзяцей. У 1638 годзе група такіх вернікаў на чале з перасяленцам Роджэрам Уільямсам заснавала новую калонію Род-Айленд, дзе афіцыйна была абвешчана свабода веравызнання, а ў гарадах Провідэнс і Ньюпарт заснаваны першыя баптысцкія цэрквы[3] Пасля здабыцця рэлігійнай свабоды баптысты разгарнулі актыўную місіянерскую дзейнасць, якая ахоплівала, акрамя белых каланістаў, індзейцаў і чарнаскурае насельніцтва краіны. Сярод апошніх дадзенае спавяданне атрымала шырокі распаўсюджванне, у выніку чаго да цяперашняга часу ў ЗША існуе некалькі афраамерыканскіх баптысцкіх аб'яднанняў[4].

У кантынентальнай Еўропе баптызм практычна не меў распаўсюджванню да першай паловы XIX стагоддзя. Дзякуючы высілкам брытанскіх і амерыканскіх місіянераў у 20—30-я гады XIX стагоддзя баптысцкія суполкі былі заснаваны ў Францыі і Германіі. Надалей, дзякуючы актыўнай місіянерскай палітыцы нямецкіх баптыстаў, у прыватнасці пастара Іагана Герхарда Онкена, Германія стала цэнтрам распаўсюджванню баптысцкага вучэння ў краінах Скандынавіі і іншых дзяржавах Еўропы[3].

У 1905 на 1-м Сусветным сходзе баптыстаў у Лондане быў заснаваны Сусветны баптысцкі альянс, які па стане на 2007 налічваў больш за 170 тысяч збораў і 36 мільёнаў членаў. Варта зазначыць,што ў саюз не ўваходзіць вялікая колькасць фундаменталісцкіх цэркваў, не згодных з умеранай тэалогіяй і экуменізмам Альянсу. Таксама ў большасці баптысцкіх цэркваў сябрамі суполкі можна стаць толькі па дасягненні паўналецця. Такім чынам, дзеці з баптысцкіх сем'яў не ўлічаны ў статыстыцы.

НазваПравіць

Слова «баптыст» паходзіць ад грэчаскага слова «баптыза» і азначае сабой хрышчэнне (літаральна — «пагружэнне»). Баптысты практыкуюць хрышчэнне дарослых праз поўнае пагружэнне ў ваду. Ідэя зараджэння хрысціян-баптыстаў звязана з евангельскім вучэннем пра хрышчэнне.

Сімвал верыПравіць

 
Баптысцкі дом малітвы ў Дундазе (Латвія)
  • Аўтарытэт Пісання — Святое Пісанне з'яўляецца адзінай бясспрэчнай крыніцай ведаў пра Бога і Ягоных пастановах, датычных чалавека.
  • Трыадзінства Бога — Бог ёсць Творцам і Панам Стварэння, які аб'явіўся ў трох дасканалых асобах: як Айцец, Сын і Дух Святы. Адно Яму належыць чэсць і ўзнясенне хвалы. Таму баптысты не шануюць Дзеву Марыю, хоць і лічаць яе надзвычайнай асобай, абранай Богам дзеля нараджэння Ісуса, і таму годнай павагі і пераймання ў яе даверы Ісусу Хрысту.
  • Збаўленне ласкаю праз веру — грэшны па прыродзе чалавек не ў стане зрабіць нічога, што дазволіць яму займець прызнанне Бога, аднак ведаючы, што добры Бог злітаваўся з людзей і прабачыў ім іх грахоўнае адступства і амаральнасць, даў магчымасць пачатку новага жыцця з забытым мінулым. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што Ісус Хрыстос, Адзінародны Сын Божы, памершы на крыжы, панёс пакаранне, якое вісела на кожным з нас паводле Боскага парадку рэчаў — ў такім чынам дараваў нам жыццё вечнае, як і перамененае жыццё на зямлі.
  • Хрышчэнне на вызнанне веры — згодна з Боскай рэкамендацыяй і парадкам, які ўстанавіў Ісус Хрыстос, баптысты прымаюць хрышчэнне толькі на асабістым вызнанні веры ў збаўленне, якое атрымалі з рук Хрыста. Хрышчэнне з'яўляецца вонкавым, публічным сведчаннем таго, што прымае чалавек. Гэта не сакрамант у значэнні тварэння новай духоўнай рэальнасці, але неабходнае наступства скарэння перад Богам і прызнання Яго сваім Госпадам і Збаўца, а таксама сімвал далучэння да Царквы.
  • Вячэра Гасподняя — абрад, устаноўлены Ісусам Хрыстом у памяць Яго мукаў і смерці. Падчас Вячэры ахрышчаныя вернікі ўжываюць хлеб і віно, якія ёсць сімваламі Цела і Крыві Гасподняй. Праз Вячэру яе ўдзельнікі сцвярджаюць смерць Хрыста і яго паўторны прыход.
  • Новае жыццё прах Духа Святога — Біблія дае абяцанне, што з моманту шчырага паяднання з Богам пачынаецца новае жыццё (што яна называе новым нараджэннем), у якім Бог не пакідае людзей сам-насам у канфрантацыі з жыццём, але сам Дух Святы навучае іх, падтрымлівае, прыстасоўвае і робіць так, каб усе былі ў стане жыць паводле Боскіх стандартаў, не вяртаючыся болей да былога жыцця, якога Бог не ўхваляе і таму вызваляе ад яго сваіх вернікаў.
  • Моц і дары Духа Святога — паколькі Дух Святы ў дні Пяцідзясятніцы надзяліў Царкву Боскай моцаю і духоўнымі дарамі, неабходнымі для выканання прызначанай ёй задачы, таксама і цяпер нядзяляе сваю Царкву разнастайнымі духоўнымі дарамі.
  • Збавенне не праз Царкву, а праз Хрыста — ані Царква хрысціян-баптыстаў, ані хто іншы не з'яўляецца адзіным выключным пасярэднікам збавення, паколькі ім ёсць толькі Ісус Хрыстос — адзіны Пасярэднік паміж чалавекам і Богам.
  • Свабода сумлення для кожнага чалавека — вера — гэта справа свядомага выбару, таму нікога нельга прымушаць да рэлігійнага вызначэння.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Я. Винс. Наши баптистские принципы.
  2. Por. K. Bednarczyk, Baptyści, w: W. Hryniewicz, J.S. Gajka, S.J. Kozy (red.), Ku chrześcijaństwu jutra. Wprowadzenie do ekumenizmu, Lublin 1996, s. 188—192
  3. 3,0 3,1 Robert G. Torbet. «A History of the Baptists». Chicago — Los Angeles: The Judson Press, 1952.
  4. Н.Ревуненкова. «Протестантизм». изд-во «Питер», 2007

СпасылкіПравіць