Дундага
Дундага (лат.: Dundaga) — сяло ў паўночна-заходняй частцы Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Дундагскага края (да 2021 года). Знаходзіцца за 60 км ад Вэнтспілса і за 160 км ад Рыгі. Дундага ўпершыню згадваецца ў 1245 годзе. У XIII стагоддзі на тэрыторыі Дундагі быў пабудаваны замак, радавое гняздо роду Остэн-Сакен.
Дундага
| ||||||||||||
З 1949 па 1956 гады Дундага з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Дундагскага раёна Латвійскай ССР.