Евангельскія хрысціяне
Евангельскія хрысціяне (евангелічныя хрысціяне) — група роднасных пратэстанцкіх дэнамінацый, такіх як менаніты, баптысты, пяцідзясятнікі і евангельскія хрысціяне (праханаўцы). Часам да групы евангелікаў адносяць метадыстаў, прэсвітэрыян і «ўмераных» харызматаў.
Асноўныя характэрныя рысы евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў — акцэнт на асабістым духоўным адраджэнні кожнага верніка, місіянерская актыўнасць і строгая этычная пазіцыя.
Прынцыповым адрозненнем евангельскіх хрысціян з’яўляецца іх стаўленне да Бібліі (у першую чаргу да Новага Запавету) як да адзінай абсалютна аўтарытэтнай крыніцы для веры і жыцця, яны лічаць, што царкоўнае паданне толькі аддаляе хрысціян ад завершанага Божага адкравення, дадзенага ў Свяшчэнным Пісанні.
Набажэнствы
правіцьАсноўнае набажэнства (інакш іх яшчэ называюць «сходамі») у евангельскіх цэрквах праходзіць, як правіла, па нядзелях. Таксама праводзяцца сходы ў будныя дні. Распаўсюджаны так званыя «дамашнія групы» — размовы, сумеснае вывучэнне Бібліі, малітвы і спевы хрысціян, якія жывуць у адным раёне, у доме аднаго з вернікаў.
Як правіла, набажэнствы складаюцца з адной ці некалькіх пропаведзей; спеву псалмоў і малітваў паміж спевамі (так званае Служэнне Услаўлення); закліку да пакаяння для тых, хто яшчэ не стаў хрысціянінам; асабістых сведчанняў; дэкламацыі духоўных вершаў.
Асноўнымі абрадамі (ці Таінствамі — у евангельскіх хрысціян выкарыстоўваюцца абодва паняцці) з’яўляюцца Хрышчэнне і Вячэра Гасподняя (або Прычасце).
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Евангельскія хрысціяне