Новы Запавет
Но́вы Запаве́т (грэч.: Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.
ГісторыяПравіць
Tэксты зыходна былі ананімнымі[1] і аўтарства кожнага Евангелля было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзя[2]. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтара ўпершыню было пастаўлена пад сумненне[2].
Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з'явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н.э., былі напісаныя на грэчаскім кайнэ, якое лічылася агульнаўжывальнай мовай усходняга Міжземнамор'я ў першыя стагоддзі н.э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг - чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з'яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).
Паняцце «Новы Запавет» упершыню згадваецца ў кнізе прарока Ярэміі, калі Бог у адказ на непаслушэнства Ізраіля абяцае заключыць з народам Новы Запавет. У Новым Запавеце паняцце «Новы Запавет» (лац.: Novum Testamentum) уведзена апосталам Паўлам у першым і другім лістах да хрысціян Карынфу:
Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету[3]
Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі - творы Іаана Багаслова. Ірыней Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Мацвея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н.э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.
Кнігі Новага ЗапаветуПравіць
Беларуская назва |
Лацінскае назва |
Скарачэнне[4] | Мова арыгінала | ||
---|---|---|---|---|---|
Бел. | Поўн. | Мін. | |||
Евангелле паводле Мацвея | Evangelium secundum Matthaeum | Мф | Mt | Mt | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Марка | Evangelium secundum Marcum | Мр,Мк | Mk | M,Mk | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Лукі | Evangelium secundum Lucam | Лк | Lk | L,Lk | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Яна | Evangelium secundum Ioannem | Іаан | Jn | Jn,Jo | Грэчаская (Кайнэ) |
Дзеянні Апосталаў | Actus Apostolorum | Дзеян | Acts | A | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Рымлянаў | Epistula ad Romanos | Рым | Rom | Ro | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Карынфянам | Epistula I ad Corinthios | 1 Кар | 1 Cor | 1C | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Карынфянам | Epistula II ad Corinthios | 2 Кар | 2 Cor | 2C | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Галатаў | Epistula ad Galatas | Гал | Gal | G | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Эфесянаў | Epistula ad Ephesios | Эф | Eph | E | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Філіпянаў | Epistula ad Philippenses | Філ | Phil | Phi | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Каласянаў | Epistula ad Colossenses | Кал | Col | C | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст да Фесаланікійцаў | Epistula I ad Thessalonicenses | 1 Фес | 1 Thess | 1Th | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст да Фесаланікійцаў | Epistula II ad Thessalonicenses | 2 Фес | 2 Thess | 2Th | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст да Цімафея | Epistula I ad Timotheum | 1 Цім | 1 Tim | 1T | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст да Цімафея | Epistula II ad Timotheum | 2 Цім | 2 Tim | 2T | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Ціта | Epistula ad Titum | Ціт | Tit | T | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Філімона | Epistula ad Philemonem | Флм | Philem | P | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Яўрэяў | Epistula ad Hebraeos | Гбр | Heb | H | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст Якава | Epistula Iacobi | Як | Jas | Ja | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Пятра | Epistula I Petri | 1 Пет | 1 Pet | 1P | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Пятра | Epistula II Petri | 2 Пет | 2 Pet | 2P | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Яна | Epistula I Ioannis | 1 Ян | 1 Jn | 1J, 1Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Яна | Epistula II Ioannis | 2 Ян | 2 Jn | 2J, 2Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Трэці ліст Яна | Epistula III Ioannis | 3 Ян | 3 Jn | 3J, 3Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст Іуды | Epistula Iudae | Іуд | Jude | J | Грэчаская (Кайнэ) |
Адкрыццё Яна Багаслова | Apocalypsis Ioannis | Адкр. | Rev | R | Грэчаская (Кайнэ) |
Беларускія перакладыПравіць
Да пачатку XXI стагоддзя Біблію часткова перакладалі на беларускую мову каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. У 2017 годзе, да 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны, хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае афіцыйныя выданні перакладаў на сучасную мову.
15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Гэта вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы[5].
Каталіцкая царква ў Беларусі таксама пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года. Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года[6].
Зноскі
- ↑ Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
- ↑ 2,0 2,1 Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40
- ↑ 1 Кор.11: 25; 2 Кар 2:6
- ↑ Глядзіце таксама Скарачэнні біблейскіх кніг.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ news.tut.by
Тэксты і перакладыПравіць
- Новы Запавет на мове арыгінала (стар.-грэч.)
ЛітаратураПравіць
- Брюс М. Мецгер. Текстология Нового Завета. Рукописная традиция, возникновение искажений и реконструкция оригинала (библиотека о. Якова Кротова)
- Владимиров А. Текстология Нового Завета / Апостолы. — М.: Беловодье, 2003. — С. 9-25 ISBN 5-93454-037-8
- Поиск «Богослова» в текстах «Нового Завета»
- Свенцицкая И., Трофимова М. Апокрифы древних христиан (Электронная Библиотека апокрифов)
- Толкование на Новый Завет. Библейская Энциклопедия. Труд и издание Архимандрита Никифора. Москва. 1891. (Поиск толкования слов и их употребления в Библии)