Фёдар Данілавіч Клімчук
Фё́дар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, в. Сіманавічы, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 22 кастрычніка 2018, Мінск[1]) — беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык.
Фёдар Данілавіч Клімчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2018 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дыялектолаг, гісторык, навуковы супрацоўнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | дыялекталогія і гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1973) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. З першага па трэці клас навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацвёрты клас наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, з пятага па дзясяты клас навучаўся ў школах Драгічына. У 1952 годзе скончыў Драгічынскую сярэднюю школу № 2[2].
У тым жа годзе паступіў на гістарычны факультэт Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута, які закончыў у 1954 годзе. Па заканчэнні інстытута працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1955—1968 гадах працаваў настаўнікам у школах Драгічынскага раёна[2].
З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: збіраў дыялектны, фальклорны і этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся і пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[2].
У 1968 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, якую скончыў у 1971 годзе, як малодшы навуковы супрацоўнік пачаў працаваць у сектары дыялекталогіі гэтага ж інстытута. З 1981 года старшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся»[2].
Памёр 22 кастрычніка 2018 года на 84-м годзе жыцця пасля хваробы[1]. Пахаваны 24 кастрычніка на Заходніх могілках Мінска[3]. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на родным дыялекце[4].
Дзейнасць
правіцьПрацуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песні родных мясцін.
Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, лінгвагеаграфія, лексікаграфія, тапаніміка, глотагенез, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты, сацыялінгвістыка, фальклор, этнаграфія, этналінгвістыка.
Быў старшынёй грамадскага аб’яднання «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства „Загароддзе“». Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект[5].
Прэміі і ўзнагароды
правіцьУ 2000 годзе ў складзе аўтарскага калектыву атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах.
Бібліяграфія
правіць- Клімчук Ф. Д. Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся: Фанетыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманне вучонай ступені канд. філ. навук. — Мінск: Б.в., 1973. — 193 с.: табл.
- Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс / АН Беларус. ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.
- Традыцыйнае вяселле вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. — Мінск : Мэджык, 2011. — 84 с. — ISBN 978-985-6473-39-8.
- Пра мову п’есы «Пінская шляхта». // Гістарычная Брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. — 2010. — № 10.
Пераклады
правіць- Пераклады з твораў Л. М. Талстога на гаворкі Палесся / Грамадскае аб'яднанне "Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе". Мінск : Мэджык, 2011. — 310 с. — ISBN 978-985-6473-61-9.
- Пераклады на заходнепалескую гаворку: (вёска Сіманавічы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці). — Мінск : Мэджык, 2012. — 182 с. — ISBN 978-985-6473-74-9.
- Новый Завіт: Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста / пераклад на заходнепалескую гаворку Фёдара Клімчука. — Мінск : Медысонт, 2021. — 319 с. — ISBN 978-985-7261-64-2.
Заўвагі
правіць- ↑ Больш падрабязны спіс :
- Працы Ф. Клімчука, у якіх разглядаюцца ці закранаюцца праблемы этнагенезу і этна-нацыянальнай самасвядомасці // Гістарычная брама. № 1—2 (19—20), 2002.
- Фёдар Данілавіч Клімчук.
Зноскі
- ↑ а б Памёр Фёдар Клімчук . Наша Ніва (23 кастрычніка 2018). Праверана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в г Климчук Фёдор Данилович. Председатель общества «Загородье» (руск.). zagorodde.na.by (web.archive.org) (архіўная копія ад 23 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 1 лістапада 2018.
- ↑ Фёдар Данілавіч Клімчук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Зірніце, які помнік паставілі на магіле мовазнаўца Хведара Клімчука
- ↑ «Арыентаваўся на мову дзеда». Навошта навуковец пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект . Радыё Свабода (7 снежня 2017). Праверана 23 кастрычніка 2018.
Літаратура
правіць- Антропов Н.П. К юбилею Ф.Д. Климчука. Фёдор Данилович Климчук - патриот и исследователь Полесья // Живая старина. — Государственный республиканский центр русского фольклора, 2005. — В. 3. — С. 47-48. — ISSN 0204-3432.
- Кунцэвіч Л. П. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Навука і тэхніка, 1996. — В. 45. — С. 74.
- Трухан Т. М. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Беларуская навука, 2005. — В. 55. — С. 111-113.
Спасылкі
правіць- Ян Максімюк. Захоўнік палескага скарбу: Фёдар Клімчук (1935—2018) . svaboda.org (23 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 1-11-2018. Праверана 1-11-2018.