Драгічын

горад у Беларусі

Драгі́чын[2] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск. За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель. Насельніцтва 14 976 чал. (2017)[1].

Горад
Драгічын
Drahičyn (1).jpg
Цэнтральная плошча
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Давячоравічы
Горад з
Насельніцтва
14 976 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225830
Аўтамабільны код
1
Драгічын на карце Беларусі ±
Драгічын (Беларусь)
Драгічын
Драгічын (Брэсцкая вобласць)
Драгічын

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах[3]. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.

З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын[4]).

У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам[4]. У другой палове XVIII ст. была ратуша.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.

У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі)[5]. 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горада.

ЭкалогіяПравіць

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[6]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

  • ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
  • КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»

КультураПравіць

Дзейнічаюць кінатэатр, дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».

АдукацыяПравіць

У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў.

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.

Мас-медыяПравіць

Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».

Турыстычная інфармацыяПравіць

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[15].

СлавутасціПравіць

 
Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Страчаная спадчынаПравіць

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францысканцаў (1749)

Вядомыя асобыПравіць

Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.

У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. http://starbel.by/dok/d008.htm
  4. 4,0 4,1 4,2 Грынявецкі В. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 568. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  6. Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  8. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 150.
  9. Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  10. Дрогичин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 274.
  12. Перепись населения — 2009. Брестская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Дрогичин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць