Бона Сфорца
Бона Сфорца д’Арагона (італ.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.
Бона Сфорца італ.: Bona Sforza | |||
![]() | |||
Гравюра з выявай Боны, 1521 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1518 — 1548 | |||
Папярэднік | Барбара Запальяі (англ.) | ||
Пераемнік | Елізавета Аўстрыйская (англ.) | ||
| |||
1518 — 1548 | |||
Папярэднік | Барбара Запальяі (англ.) | ||
Пераемнік | Елізавета Аўстрыйская (англ.) | ||
Дзейнасць | арыстакратка, калекцыянер мастацтва | ||
Нараджэнне | 2 лютага 1494[1] | ||
Смерць | 19 лістапада 1557[2] (63 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Сфорца | ||
Бацька | Джан Галеаца Сфорца | ||
Маці | Ізабела Арагонская[d] | ||
Муж | Жыгімонт I Стары | ||
Дзеці | Ізабела Ягелонка, Жыгімонт II Аўгуст, Кацярына Ягелонка[d], Ганна Ягелонка, Сафія Ягелонка[d] і Альбрыхт Ягелончык[d] | ||
БіяграфіяПравіць
Дачка міланскага герцага Джавані-Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, у інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі ВКЛ, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI ст. прынятыя большасцю землеўладальнікаў.
Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і ВКЛ. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з’яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551[4].
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Вобраз Боны Сфорца ў польскіх і беларускіх літаратурных творах XIX―XX стагоддзяў, прысвечаных Барбары Радзівіл // Супольнасць традыцыі ― садружнасць у будучыні. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 83―89.
ГалерэяПравіць
Атручэнне каралевы Боны (Otrucie królowej Bony), карціна Яна Матэйкі
Ушанаванне памяціПравіць
Імем Боны Сфорцы была названа цэнтральная плошча мястэчка Моталь (зараз — Плошча Леніна).
У літаратурыПравіць
- Галіна Аўдзерская. «Каралева Бона. Цмок у гербе» (гістарычны раман-хроніка).
- Януш Маеўскі. «Каралева Бона» (тэлесеряал).
- Уладзімір Караткевіч. «Ладдзя Роспачы» — аповесць.
- Аляксей Дудараў. «Чорная панна Нясвіжа» (п’еса).
- Валянцін Пікуль. «Апошнія з Ягелонаў». Мініяцюры.
ЛітаратураПравіць
- Белы А. Бона Сфорца // Праект «Наша ежа»
- Рудзкі Э. Бона Сфорца д’Арагона — другая жонка Жыгімонта Старога.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бона Сфорца